Дрэйсена рачная[1] (Dreissena polymorpha) — шырока распаўсюджаны від двухстворкавых малюскаў, які жыве ў прэсных і саланаватых водах.
Маюць зялёную або жаўтаватую ракавіну, характэрнай трохвугольнай формы, з малюнкам з папярочных або зігзагападобных карычневых палос. Даўжыня ракавіны дарослага малюска 4—5 см. Дарослыя малюскі сілкуюцца і дыхаюць, прапускаючы ваду праз жабры ў мантыйнай поласці. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца ў Прыпяці і Нёмане.
Зноскі
- ↑ Напісанне Дрэйсена рачная ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С. 235.