Дубна (Слаўгарадскі раён)

Ду́бна[2] (трансліт.: Dubna, руск.: Дубно) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.

Вёска
Дубна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
133 м
Колькасць двароў
10[1]
Насельніцтва
21[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Аўтамабільны код
6
СААТА
7250815020
Дубна на карце Беларусі ±
Дубна (Слаўгарадскі раён) (Беларусь)
Дубна (Слаўгарадскі раён)
Дубна (Слаўгарадскі раён) (Магілёўская вобласць)
Дубна (Слаўгарадскі раён)

Да 2006 года ўваходзіла ў склад Каменкаўскага сельсавета[3].

Геаграфія правіць

Непадалёк ад вёскі знаходзіцца возера Святое.

Гісторыя правіць

У 1649 годзе згадваецца як вёска ў Прапойскім старостве ў Рэчыцкім павеце ВКЛ[4]. У гістарычных крыніцах згадваецца Дубна (1675), Добна (1752). З 1835 году ўладанне Бенкендорфа. У 1884 годзе 25 двароў, 197 жыхароў. У 1926 годзе дзейнічала чатырохкласная школа[5]

Насельніцтва правіць

  • 2011 год — 21 чалавек[1]
  • 2010 год — 20 чалавек
  • 1999 год — 63 чалавекі
  • 1910 год — 332 чалавекі[5]

Славутасці правіць

  • Паселішча-1 эпохі неаліту і бронзавага веку. На заходняй ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Ганчароўка.
  • Паселішча-2 эпохі неаліту і бронзавага веку. На паўночнай ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Збішча.
  • Паселішча-3 эпохі неаліту і бронзавага веку. На захад ад вёскі, на ўсходнім беразе возера Святое, ва ўрочышчы Купальня[6].

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Дубі́на, ж.. Дубі́ня, ж.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-11 Об изменении административно-территориального устройства Славгородского района Архівавана 21 верасня 2021.
  4. НГАБ у Мінску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 193
  5. а б Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 567
  6. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с.552

Спасылкі правіць