Дубраўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Ду́браўка[1] (трансліт.: Dubraŭka, руск.: Дубровка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Патапаўскага сельсавета.
Пасёлак
Дубраўка
|
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьУ 9 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 55 км ад Гомеля, 5 км ад чыгуначнай станцыі Шарыбаўка (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьЗаснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе гаспадаркі Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа (цэнтр — горад Буда-Кашалёва).
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2004 год - 15 гаспадарак, 21 жыхар.
Дынаміка
правіць- 1959 год - 152 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год - 21 жыхар, 15 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Дубро́ўка
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх