Дубраўская ГЭС
гідраэлекстрастанцыя
Ду́браўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Усяжы (Дубраўскае вадасховішча) паміж вёскамі Кудрышчына і Прылепы ў Смалявіцкім раёне. Вызначаная магутнасць 150 кВт, штогадовая выпрацоўка электраэнергіі ~1 млн кВт*гадзін, што дастаткова для забеспячэння электраэнергіяй ~750 прыватных дамоў. Уведзена ў эксплуатацыю ў 2002 годзе. Будаўніцтва пачалося ў снежні 2001, работы выконвала ПМК-79 ААТ «Салігорсквадбуд». У турбіннай камеры усталяваныя дзве турбіны вытворчасці ТАА «Прамысловы саюз — Энергія» (Гродна) па 75 кВт кожная. Ад вадазаборнага збудавання да турбін вада падаецца па бетонным галерэям, далей — па двум вадаводам дыяметрам 1400 мм і даўжынёй 30 метраў.
Дубраўская ГЭС | |
---|---|
![]() Дубраўская ГЭС | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Вадаём | Усяжа і Дубраўскае вадасховішча |
Увод у эксплуатацыю | 2002 |
Электрычная магутнасць, МВт | 150 кВт |
Няма старонкі Шаблон:На карце/Q184 | |
![]() |
Літаратура Правіць
- Афіцыйная старонка НВТАА «Малая энергетыка»