Прылепы

вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Прыле́пы[2] (трансліт.: Pryliepy, руск.: Прилепы) — вёска ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Азярыцкаслабадскага сельсавета. Знаходзіцца каля ракі Усяжа і Дубраўскага вадасховішча, за 21 км у напрамку на паўночны захад ад горада Смалявічы, за 31 км ад Мінска.

Вёска
Прылепы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
197 м
Насельніцтва
477 чалавек (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1776[1]
Паштовы індэкс
222213[1]
Аўтамабільны код
5
Прылепы на карце Беларусі ±
Прылепы (Беларусь)
Прылепы
Прылепы (Мінская вобласць)
Прылепы

Гісторыя

правіць

Вынікі археалагічных раскопак паказваюць, што першае пасяленне людзей на месцы вёскі існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэння вёскі. Паміж вёскамі Берагоўцы і Сарокі знаходзіцца гарадзішча жалезнага веку.

У 1712 годзе згадваецца як маёнтак Прылепы, ці Арана, уласнасць Кіеўскага мітрапаліта, у Мінскім ваяводстве ВКЛ[3]. Да 16 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Прылепскага сельсавета[4].

Славутасці

правіць

Інфрастуктура

правіць
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі
  • ДУА «Прылепскі НПК дзіцячы сад — сярэдняя агульнаадукацыйная школа»[5]
  • Аграсядзіба «Добра хата»[6]

Памятныя мясціны

правіць

Зноскі

  1. а б Сайт РУП «Белпошта»
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 1100
  4. Рашэнне Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад 19.12.2009 №231 «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Мінскай вобласці» Архівавана 6 жніўня 2021. (руск.)
  5. ДУА «Прылепскі НПК дзіцячы сад — сярэдняя агульнаадукацыйная школа» Архівавана 5 снежня 2014.
  6. Турыстычны партал Беларусі (руск.)

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 69. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі

правіць