Дуброва (Смаленскі раён)

Дуброва (руск.: Дуброво) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Стабенскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 26 жыхароў (2007).

Вёска
Дуброва
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214550
Код АКАТП
Дуброва на карце Расіі ±
Дуброва (Смаленскі раён) (Расія)
Дуброва (Смаленскі раён)
Дуброва (Смаленскі раён) (Смаленская вобласць)
Дуброва (Смаленскі раён)

Геаграфія правіць

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 15 км на поўнач ад Смаленска, за 10 км на поўнач ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Выблінка. За 17 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Смаленск на лініі МаскваМінск.

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі