Дуб Напалеона — былы дуб у гарадскім пасёлку Бешанковічы Віцебскай вобласці. Знаходзіўся на тэрыторыі былога палацава-паркавага комплексу, які ў розныя часы належаў князям Агінскім і графам Храптовічам.

Славутасць
Дуб Напалеона
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Бешанковічы

Гісторыя

правіць

З гэтым дрэвам звязана паданне: быццам сядзеў пад ім сам Напалеон падчас вайны з Расіяй.

Падчас французска-руская вайны 1812 года французскія войскі занялі Бешанковічы 11 ліпеня. Наступным днём у мястэчка прыехаў Напалеон і размясціўся ў палацы Храптовіча. Французы навялі праз Дзвіну пантонны мост, па якім 13 ліпеня Напалеон, неапалітанскі кароль Мюрат і прынц Багарнэ пераправіліся на правы бераг ракі, каб асабіста правесці рэкагнасціроўку становішча рускіх войскаў. Вярнуўшыся назад, Напалеон загадаў прынцу Багарнэ перапраўляць падначаленыя яму палкі на правы бераг Дзвіны, каб адтуль рухацца на Віцебск.

З’яўляўся помнікам прыроды мясцовага значэння. Вышыня дуба — звыш 20 м, таўшчыня — 1,7 м, у акружнасці — 5 м. У 2010 годзе дуб быў спілаваны.

Літаратура

правіць
  • Валошын, Я. Дуб Напалеона ў Бешанковічах спілоўвалі як «звычайнае старое дрэва» / Я. Валошын // Звязда. — 2010. — 2 лістап. — С. 3.
  • Вырванный дуб // Советская Белоруссия. — 2011. — 5 янв. — С. 5.
  • Корбут, В. Дуб дороже принца / В. Корбут // Советская Белоруссия. — 2010. — 16 нояб. — С. 14.
  • Серабро, С. Дуб Напалеона ў Бешанковічах спілавалі / С. Серабро // Вольнае Глыбокае. — 2010. — 4 лістап. — С. 4.
  • Чернухо, А. Падение легенды / А. Чернухо // Народная газета. — 2010. — 2 лістап. — С. 3.