Дуда. Песня-жальба з старой Беларусі — верш Мойшэ Кульбака. Уяўляе сабой восем песень, у якіх паэт апявае краявіды і культуры Беларусі, беларусаў і беларускіх яўрэяў.
Верш «Доля» нагадвае верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» Паўлюка Багрыма і верш «Мая дудка» Францішка Багушэвіча.
Доля
Гэй, зайграю я бедную долю маю на дудзе,
ду-ду-ду...
застагну разам з стогнам савіным з бурага лесу
і ўздыхну разам з уздыхам,
як буслоў чарада, што ляціць да зялёнага мора…
Ой, якія карчы не ветры вырвалі буйныя?
— Зубы ў роце маім.
А што зрабілася белым нябеленае?
— Мае кудлатыя валасы.
А якая доўгая рыба засталася без рэчкі?
— Я, дудар беларускі…
Ду-ду-ду-ду.
— пераклад з ідыш Сяргея Шупы[1]
|
Мойшэ Кульбак, як і ў сваім вершу Вялля і Нёман, апявае краявіды ракі Вялля.
Вялля
Я ляжаў ля Вяллі. Яна, матуля, піла месячнае святло.
Я выглянуў і спытаўся ў яе:
Ці не будзе Бялун гневацца на нас?..
Ой, ужо не сядзіць сярод зораў Бялун
і не плыве ўжо ў нябёсах,
як шчупак серабрысты, як лін залаты…
Ду — дык з чым жа мы засталіся? — ду-ду-ду.
Мы засталіся з вядром, што няможна ім чэрпаць,
з лапатаю, што няможна капаць,
з вадой, якую не перайсці…
Гэй, ду-ду-ду-ду.
— пераклад з ідышу Сяргея Шупы[2]
|
Зноскі