Паўлю́к Багры́м (2 (14) лістапада 1812, Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці — каля 1891, Крошын) — беларускі паэт, каваль.

Паўлюк Багрым
Скульптурны партрэт Паўлюка Багрыма (скульптар Заір Азгур)
Скульптурны партрэт Паўлюка Багрыма (скульптар Заір Азгур)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 (14) лістапада 1812
Месца нараджэння
Дата смерці 1891
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, каваль
Мова твораў беларуская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Рукапіс верша Яна Баршчэўскага «Rozmowa Chłopow», пісаны рукой Паўлюка Багрыма

Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз Войцех Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 года ў Крошыне і за распаўсюджанне верша «Бунт хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Яна Баршчэўскага) прыцягваўся да следства.

 
Жырандоль працы Паўлюка Багрыма

Паўлюк Багрым, як і яго бацька, быў кавалём. У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршынь, пра што сведчыць зробленая ім каваная жырандоль, якая цяпер захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Пахаваны на мясцовых могілках.

Творчасць

правіць

Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. Упершыню верш апублікаваў у сваіх успамінах, выдадзеных у Лондане, навагрудскі адвакат Ігнацы Яцкоўскі[1].

На думку літаратара Альгерда Бахарэвіча верш Паўлюка Багрыма нагадвае блюз або джаз[2]:

 

…блюз у яго першародным выглядзе; так, напэўна, сьпявалі амэрыканскія рабы да свайго вызваленьня, задоўга да таго, як блюзам сталі называць усё, пад што п’яныя вызваліцелі любяць танчыць свае белыя танцы. Калі ўзяць разладжаную гітару і прахрыпець, правыць верш Багрыма ў пустым пакоі — вынік ашаламляе. Але, магчыма, «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» — гэта ўсё ж хутчэй джаз, сумны крошынскі джаз, бо ўсе гэтыя сынкопы ў вершы Паўлюка Багрыма непераймальныя, такія можна зайграць толькі раз — і іх не паўторыць ужо нават сам аўтар.

 

Паводле Рамуальда ЗямкевічаМаксіма Гарэцкага) Паўлюку Багрыму належыць і аўтарства ананімнага верша антыпрыгоннага духу «Гутарка Данілы з Сцяпанам»[3].

Даследчык гісторыі беларускай літаратуры Ігар Запрудскі даказвае, што верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» быў напісаны Юльянам Ляскоўскім. Такім чынам, магчыма, што Паўлюк Багрым — літаратурная містыфікацыя[4].

Памяць

правіць
 
Магіла Багрыма каля Крошынскага касцёла

Караль Жураўскі збіраў успаміны і дакументы пра паэта, зрабіў фотакопіі адпаведных дакументаў.

 
Музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма ў Крошыне.

У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.

Зноскі

  1. Powieść czasu mojego, czyli Przygody litewskie. Londyn, 1854; Выд. 2-е: Poznań, 1858.
  2. Бахарэвіч А. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012.
  3. Апублікаваны ўпершыню ў М. Федароўскага: Lud bialoruski na Rusi Litewskiej, III [1903], 14-18. Пд.: Карский Е. Ф. Белоруссы. Т.3, кн.3. Художественная литература на народном языке. Петроград, 1922. У выданні: Белорусы: В 3 т. Т.3, кн. 2. Очерки словесности белорусского племени . — Мн. : БелЭн, 2007. — 704 с. С.233—661. ISBN 978-985-11-0387-0 С. 302, 323, 324.
  4. Запрудскі І. М. Пытанне атрыбуцыі, паэтыка і эстэтыка верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» // Запрудскі І. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мн.: БДУ, 2003. — С. 5-48.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць