Касцёл Божага Цела (Крошын)

Касцёл Божага Цела — мураваны каталіцкі храм у в. Крошыне Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Божага Цела
53°11′58″ пн. ш. 26°09′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

Першы касцёл у Крошыне быў пабудаваны ў 1442 годзе. У 1818 годзе быў пабудаваны новы касцёл з дрэва. У 1920-я гады ўзведзены сучасны мураваны будынак касцёла.

Архітэктура правіць

 
Жырандоля Паўлюка Багрыма
 
магіла Паўлюка Багрыма

У яго сцены ўмуроўваліся старыя надмагільныя камяні з мясцовых пахаванняў XIX ст.

У касцёле знаходзіцца жырандоля, якую ў 1881 годзе ўласнаручна вырабіў паэт і каваль Паўлюк Багрым. Жырандоля была створана на замову пана Пятра Святаполк-Завадскага для ягонай сядзібы. Пазней нашчадкі пана перадалі жырандолю ў касцёл[1].

За касцёлам знаходзіцца магіла Паўлюка Багрыма з помнікам у выглядзе стэлы з невялічкім бюстам паэта, знаходзіцца памятны валун з надпісамі па-лацінску і па-беларуску: «Vita brevis — Patria eterna», што азначае «Жыццё кароткае — Радзіма вечная»[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць