Юльян Ляскоўскі

1826—1888

Юліян (Юльян) Ляскоўскі (польск.: Julian Laskowski, псеўданімы: Marcin Mizera; 1826, ф. Новая Жосна, Вілейскі павет, Віленская губерня — пасля 1888) — беларускі пісьменнік, публіцыст, журналіст. Пісаў пераважна па-польску, хаця мае два вершы, напісаныя па-беларуску.

Юліян Ляскоўскі
польск.: Julian Laskowski
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Marcin Mizera
Дата нараджэння 1826
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1888
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Кірунак рамантызм
Мова твораў польская і беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Жыццяпіс правіць

Паходзіў з даўняга шляхецкага роду гербу Кораб. Вучыўся ў школе бернардынцаў у Будславе. Працаваў у канцылярыі ў Вільні, дзе звязаўся з патрыятычным рухам. У 1849 годзе эміграваў з прычыны пагрозы арышту. На эміграцыі апынуўся ў Лондане, дзе, магчыма, меў кантакты з Аляксандрам Рыпінскім. Не мог вярнуцца на Бацькаўшчыну да 1858 года, года царскай амністыі.

Творчасць правіць

У 1855 годзе ў Лондане напісаў найважнейшы свой твор «На чужой старане» (польск.: W cudzej stronie). У 1861 годзе выдаў свой адзіны паэтычны зборнік «Беларускі бандурыст» (польск.: Białoruski bandurzysta). У артыкуле «Слова пра песню» змясціў два беларускамоўныя вершы «Пад дуду» і «Зямелька мая…», якія апублікаваў як фальклорныя запісы, хаця гэта творы ягонага аўтарства.

Верагодна, Ю. Ляскоўскі з’яўляўся аўтарам тэксту верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які раней прыпісвалі Паўлюку Багрыму, яго перакладу і адпаведных каментарыяў[1].

Быў таксама публіцыстам, пісаў артыкулы на сацыяльныя тэмы, напрыклад, брашура «O służebnościach, Jak przysporzyć ziemi i chleba dla użytku sąsiadów». Будучы журналістам, пісаў у выданні «Gazeta Świąteczna» і «Gazeta Łomżyńska».

Бібліяграфія правіць

Беларускія пераклады правіць

Зноскі

  1. ПЫТАННЕ АТРЫБУЦЫІ, ПАЭТЫКА І ЭСТЭТЫКА ВЕРША «ЗАЙГРАЙ, ЗАЙГРАЙ, ХЛОПЧА МАЛЫ…»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022. Праверана 10 красавіка 2022.

Спасылкі правіць