Дудзічы (Дзятлаўскі раён)
вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Ду́дзічы[1] (трансліт.: Dudzičy, руск.: Дудичи) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавета. Знаходзіцца за 17 км на паўднёвы усход ад Дзятлава, 158 км ад Гродна, 6 км ад чыгуначнай станцыі Выгада.
Вёска
Дудзічы
|
Да 1 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Азяранскага сельсавета[2], да 28 жніўня 2013 года — у склад Раготнаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіць- 6 гаспадарак, 38 жыхароў (1897)
- 58 жыхароў (1905)
- 4 гаспадаркі, 18 жыхароў (1923)
- 13 гаспадарак, 24 жыхары (1996)
Гісторыя
правіцьНазва, магчыма, утворана ад прозвішча Дузіч, вытворнага ад дуда або дудар. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў складзе маёнткаў Пранкоўшчына і Крамяніцы. Праваслаўны прыход Дварэц. У канцы XIX ст. — вёска Раготненскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Цяпер у складзе саўгаса «Раготна» (цэнтр у в. Раготна).
Вядомыя асобы
правіць- Святлана Аляксандраўна Салодкая (нар. 1958) — беларуская спявачка.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области
Літаратура
правіць- Памяць. Дзятлаўскі раён. — Мн., 1997. — С. 375.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх