Дужаўшчынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці БССР
Дужаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Дужаўшчына.
Дужаўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чавускі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Дужаўшчына |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 мая 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кузьмініцкі сельсавет у складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кузьмінічы. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дужаўшчына (Гужаўшчына), сельсавет перайменаваны ў Дужаўшчынскі (Гужаўшчынскі). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Антонаўскага сельсавета[1].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.