Дункан II
Дункан II (шатл. гэл.: Donnchad, англ.: Duncan II, раней 1060 — 12 лістапада 1094) — кароль Альбы (Шатландыі) (1094), сын караля Малькальма III.
Дункан II шатл. гэл.: Donnchad, англ.: Duncan II | ||
![]() | ||
Дункан II, кароль Шатландыі | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
май 1094 — 12 лістапада 1094 | ||
Папярэднік | Дональд III | |
Пераемнік | Дональд III і Эдмунд | |
Дзейнасць | суверэн | |
Нараджэнне | раней 1060 | |
Смерць | 12 лістапада 1094 Берык-апан-Туід | |
Пахаванне | ||
Род | Данкельдская | |
Бацька | Малькальм III | |
Маці | Інгеборга Фінсдоцір | |
Жонка | Этэльрэда Нартумбрыйская | |
Дзеці | Уільям, Сесілія, Анабела, Аліса | |
БіяграфіяПравіць
У 1072 годзе Дункан быў адпраўлены ў Англію ў якасці закладніка, дзе ён жыў пры двары англійскага караля не як палонны, а як ганаровы госць, быў выгадаваны ў нармандскіх традыцыях і нават пасвечаны ў рыцары.
Пасля гібелі бацькі ў 1093 годзе Дункан заявіў пра свае прэтэнзіі на шатландскі прастол. У маі 1094 года з дапамогай войска свайго цесця Гаспатрыка Нартумбрыйскага Дункан захапіў Эдынбург, прагнаў дзядзьку Дональда III і каранаваўся як кароль Шатландыі. Дональд адступіў у горы і падняў паўстанне супраць англічан, што прыбылі з Дунканам. Дункан адправіў сваіх саюзнікаў назад, але мяцежнікі не супакоіліся і 12 лістапада 1094 года забілі караля ў Берыку.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Мак-Кензи Агнес. Рождение Шотландии / Перевод, научная ред., вступит. статья С. В. Иванова. — СПб.: Евразия, 2003. — 336 с. — (Clio fundationis). — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0120-0.
СпасылкіПравіць
- SCOTLAND, KINGS (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2012. Праверана 20 кастрычніка 2011.