Дыван з Баё

(Пасля перасылкі з Дыван Баё)

Дыван з Баё (часам габелен з Баё; англ.: Bayeux Tapestry; фр.: Tapisserie de Bayeux) — помнік раннесярэднявечнага мастацтва, які ўяўляе сабой вышыўку па льняным палатне памерам 50 см на 70 м. Адлюстроўвае сцэны падрыхтоўкі нармандскага заваявання Англіі і бітвы пры Гастынгсе, створаны ў канцы XI стагоддзя. У наш час дыван выстаўлены ў адмысловым музеі ў горадзе Баё, у Нармандыі, і адносіцца да нацыянальнага здабытку Французскай рэспублікі. У 2007 годзе ЮНЕСКА ўключыла дыван з Баё ў рэестр «Памяць свету».[2]

Элемент дывана з Баё: Вільгельм Заваёўнік
Элемент дывана з Баё: Вільгельм Заваёўнік
невядома[1]
Дыван з Баё. 1070-я
Матэрыял Льняное палатно
Тэхніка Вышыўка
Музей дывана з Баё[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Make Lists, Not War — 2013.
  2. Bayeux Tapestry (англ.). UNESCO. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 20 снежня 2009.

Спасылкі

правіць