Дынобрыян (Dinobryon) — род аднаклетачных і каланіяльных залацістых водарасцей.
На Беларусі 12 відаў трапляюцца ў рэках, азёрах, сажалках, балотах.
Адзіночныя або сабраныя ў кусцістыя калоніі арганізмы з «хаткай», свабодна плаваюць ці прымацаваныя да субстрату. «Хаткі» рознай формы, каля вусцейка пашыраныя, прама або коса зрэзаны, звужаны ўніз або выцягнуты ў вастрыё. Клеткі верацёна- або цыліндрычнападобныя, прымацаваны да сценак «хаткі» сцяблінкай. Жгуцікаў 2 — доўгі перысты і бакавы гладкі. Храматафоры залаціста-жоўтыя, бура-зялёныя. Ядро цэнтральнае. Вочка ёсць або адсутнічае. Размнажэнне падоўжаным дзяленнем клеткі ўнутры матчынай «хаткі».
Вядома больш за 20 відаў, пашыраных пераважна ў чыстых вадаёмах.
- Dinobryon acuminatum — Дынобрыян завостраны Ruttner
- Dinobryon balticum (Schütt) Lemmermann, 1900
- Dinobryon bavaricum Imhof, 1890
- Dinobryon belgicae A.F.Meunier, 1910
- Dinobryon borgei Lemmermann, 1900
- Dinobryon calyciforme Bachmann, 1907
- Dinobryon campanulostipitum E.H.Ahlstrom
- Dinobryon coalescens Schiller, 1925
- Dinobryon crenulatum West & G.S.West, 1909
- Dinobryon cylindricum — Дынобрыян цыліндрычны O.E.Imhof, 1887
- Dinobryon dilatatum D.G.Hilliard
- Dinobryon divergens O.E.Imhof, 1887
- Dinobryon faculiferum (T.Willén) T.Willén, 1992
- Dinobryon mediterraneum Pavillard
- Dinobryon mucronatum G.Nygaard, 1979
- Dinobryon pediforme (Lemmermann) Steinecke, 1916
- Dinobryon porrectum Schiller, 1925
- Dinobryon protuberans Lemmermann, 1899
- Dinobryon sertularia — Дынобрыян гірляндавы Ehrenberg, 1834
- Dinobryon sociale — Дынобрыян грамадскі (Ehrenberg) Ehrenberg, 1834
- Dinobryon stipitatum Stein
- Dinobryon suecicum — Дынобрыян шведскі Lemmermann, 1904
- Dinobryon unguentariforme Croome, H.U.Ling & P.A.Tyler