Дыня
Дыня[3] (Cucumis melo) — расліна сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), бахчавая культура.
Дыня | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Cucumis melo L., 1753 | |||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Расліна з паўзучьм сцяблом даўжынёй да 3—4 м, укрытым цвёрдымі валаскамі. Лісце на доўгіх чаранках, суцэльнае або лопасцевае, апушанае, з вусікамі ў пазухах. Кветкі часцей аднаполыя, ярка-жоўтыя, развіваюцца ў пазухах лісця.
Плод — шматнасенная несапраўдная ягада з сакаўной, салодкай, духмянай мякацдю, багатай цукрам (да 18 %), вітамінам C (да 60 мг%), карацінам, мінеральнымі солямі. На адной расліне ў залежнасці ад гатунку і месцы вырошчвання можа сфармавацца ад двух да васьмі пладоў, масай ад 1,5 да 10 кг. Плады дыні маюць шарападобную або цыліндрычную форму, зялёнай, жоўтай, карычневай або белай афарбоўкі, як правіла з зялёнымі палоскамі. Перыяд выспявання ад двух да шасці месяцаў.
РаспаўсюджаннеПравіць
Радзімай дыні лічыцца Афрыка і паўвостраў Індастан. Вядома шмат падвідаў і сартоў, у т. л. хамійская дыня.
Дыня цепла-і светлалюбівая расліна, устойлівая да засалення глебы і засухі, дрэнна пераносіць падвышаную вільготнасць паветра. Вырошчваецца ў краінах з сухім, цёплым кліматам.
ВыкарыстаннеПравіць
Каштоўная харчовая, дыетычная культура. 3 мякаці атрымліваюць мёд (бекмез).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
ЛітаратураПравіць
- Дыня // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.