Дытыленхоз бульбы

Дытыленхоз бульбы[1] — захворванне бульбы, якое выклікаецца сцябловай нематодай бульбы (Ditylenchus destructor). Яно адносіцца да групы захворванняў, званых нематоднымі захворваннямі.

Апісанне правіць

Пашкоджвае клубні бульбы, дзе нематоды кормяцца і размнажаюцца (могуць развівацца на лубіне, гаросе, грэчцы, моркве, асоце і іншае). Кветкі клубняў некратызуюцца і адміраюць. Тканкі цямнеюць, становяцца трухлявымі. Нематоды ў такіх тканках жыць не могуць і пераходзяць на здаровую частку клубня, паступова павялічваюць зону пашкоджання. Хвароба асабліва небяспечная ў час хавання, выклікае страты да 50 %[1].

Меры барацьбы правіць

Апрацоўка заражаных раслін, глебы нематацыдамі  (руск.), нематадоіднымі грыбамі, укараненне севазваротаў з культурамі, якія не пашкоджваюцца нематодамі. Дапамагаюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў і каранцінныя мерапрыемствы[1].

Зноскі

  1. а б в Нематодныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 10