Дыцэнтра амерыканская (Dicēntra formōsa) — шматгадовая травяністая расліна; від роду дыцэнтра (Dicentra) сямейства макавыя (Papaveraceae). Радзіма — Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі.
Дыцэнтра амерыканская |
Агульны выгляд квітнеючай расліны |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Дыцэнтра амерыканская |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Dicentra formosa (Haw.) Walp. (1842)
|
|
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 30 см.
Корань клубнепадобны, моцна разгалінаваны.
Лісце з доўгімі чарашкамі, пальчата падзеленае на дробныя долі, сабрана ў прыкаранёвую разетку.
Кветкі сэрцападобныя, ружова-пурпурныя, дыяметрам да 2 см, у аднабокай гронцы. Цвіце з канца мая па ліпень.
Расліна ценевынослівая, хоць лепш развіваецца на сонцы. Глебы любіць пажыўныя, друзлыя, водапранікальныя. Мае патрэбу ў перыядычных падкормках. Зімуе добра, але ў якасці прафілактыкі можна атуліць. Размнажаецца дзяленнем куста восенню, зялёнымі тронкамі на працягу ўсяго лета. У садзе высаджваюць як сярод камянёў на горцы, падпорнай сценцы, так і побач з дэкаратыўна-лісцянымі мнагалетнікамі і нізкімі хмызнякамі.
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Дицентра красивая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 14 снежня 2013)