«Дыяло́г»беларускі культурна-рэлігійны каталіцкі часопіс. Выдаецца з 1994 года ў Баранавічах на беларускай і рускай мовах, заснавальнік — Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы)[1]. Друкуе матэрыялы, прысвечаныя жыццю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, навіны з замежжа, артыкулы пра галоўныя каталіцкія святы, разважанні пра пытанні веры, інтэрв’ю са святарамі, аповеды пра цікавых людзей. Адрас рэдакцыі: вул. Шаўчэнкі, 6, 225320, г. Баранавічы.

«Дыялог»
Тып часопіс
Заснавана 1994
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць 1 раз у месяц
Вэб-сайт dialog1994.by

Зноскі

  1. Таццяна Шымковіч. «Дыялог» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 381.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць