Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы)
Баранавіцкі Касцёл Маці Божай Фацімскай — каталіцкі храм у Баранавічах. Знаходзіцца на Савецкім праспекце.
Касцёл | |
Маці Божай Фацімскай | |
---|---|
53°09′00″ пн. ш. 25°59′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Баранавічы |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Благачынне | Баранавіцкі заходні дэканат |
Тып будынка | касцёл |
Дата пабудовы | 1998 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1998 годзе з цэглы ў авангардным стылі намаганнямі святара Мазура. Першая ва Усходняй Еўропе святыня, прысвечаная Фацімскай царыцы.
Пры касцёле выдаецца штомесячны каталіцкі часопіс «Дыялог».
Архітэктура
правіцьАрхітэктурны вобраз створаны аб'ёмна-кампазіцыйнымі сродкамі — плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнямі. У інтэр'еры перспектыву нефа завяршае не алтар, а скульптура Маці Божай Фацімскай.
Літаратура
правіць- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 12.
Спасылкі
правіць- Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы) на сайце Catholic.by (бел.)