Дэкларацыя незалежнасці Крыма
Дэкларацыя незалежнасці Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль — дакумент, прыняты 11 сакавіка 2014 года Вярхоўнай Радай Аўтаномнай Рэспублікі Крым, які абвясціў Аўтаномную Рэспубліку Крым разам з горадам Севастопаль суверэннай дзяржавай, якая пры адпаведных вынікаў рэферэндуму 16 сакавіка 2014 мае права звярнуцца да Расіі пра ўключэнне тэрыторыі ў склад федэрацыі на правах суб'екта[1]. Рашэнне падтрымалі 78 з 81 прысутных дэпутатаў крымскага парламента[2]. Таксама 11 сакавіка дэкларацыю падтрымаў Севастопальскі гарадскі савет[3].
Рэакцыя
правіцьМіністэрства замежных спраў Расіі прызнала незалежнасць Крыма, паколькі такое рашэнне Вярхоўнай Рады АРК спасылаецца на нормы міжнароднага права, у прыватнасці Статут ААН і высноў Міжнароднага Суда ААН ад 22 ліпеня 2010 года па Косаве[4].
Генеральная пракуратура Украіны звярнулася да Акруговага адміністрацыйнага суда Кіева з патрабаваннем адмяніць зацверджаную Вярхоўнай Радай АРК і Севастопальскім гарсаветам Дэкларацыю аб незалежнасці Крыма і рашэнне аб правядзенні рэферэндуму 16 сакавіка. У Генеральнай пракуратуры лічаць такія рашэнні незаконнымі і прызнае, што яны замахваюцца на тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад Украіны, а таксама ставяць пад пагрозу грамадскі парадак, жыцці і здароўе грамадзян і шкодзяць грамадскім і дзяржаўным інтарэсам грамадзян Украіны[5].
Міністэрства замежных спраў Украіны выказала пратэст аб прызнанні незалежнасці Крыма Расіяй, паколькі такое рашэнне Вярхоўнай Рады АРК супярэчыць украінскаму заканадаўству. У МЗС Украіны выкліканы Часовы павераны ў справах Расійскай Федэрацыі ва Украіне Андрэй Вараб'ёў[6].
Нелегітымным рашэннем аб аддзяленні Крыма ад Украіне назваў народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Юрый Мірашнічэнка, каментуючы пазіцыю партыі адносна крымскіх падзей[7].
Лідар Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў негатыўна выказаўся адносна прыняцця дакумента, паколькі ён пагаршае крызіс у Крыме[8].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Парламент Крыма прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці // BBC Україна
- ↑ Крим прийняв "Декларацію про незалежність" // Українська правда
- ↑ Верховна Рада Криму на закритому засіданні прийняла "декларацію про незалежність" Архівавана 12 сакавіка 2014. // Дзеркало тижня
- ↑ Заявление МИД Российской Федерации о принятии Декларации о независимости Автономной Республики Крым и г.Севастополя // МЗС Расіі (руск.)
- ↑ Генпрокуратура оскаржила "Декларацію про незалежність" Криму // iPress
- ↑ Заява Міністэрства замежных спраў Украіны Архівавана 12 сакавіка 2014. // МЗС Украіны
- ↑ Мірошниченко: Референдум 16 березня та кримська декларація про незалежність нелегітимні // Інтерфакс-Україна
- ↑ Декларація про незалежність АРК і Севастополя поглиблює кризу - Чубаров // УНІАН