Дэманаўская пячора свабоды

Дэ́манаўская пячо́ра свабо́ды (славацк.: Demänovská jaskyňa slobody) — карставая пячора ў Нізкіх Татрах у Дэманаўскай даліне, адна з Дэманаўскіх пячор. Была адкрыта ў 1921 годзе, з’яўляецца найбольш наведвальнай пячорай у Славакіі.

Дэманаўская пячора свабоды
славацк.: Demänovská jaskyňa slobody
Адна са сцен Дэманаўскай пячоры свабоды.
Каардынаты: 48°59′54″ пн. ш. 19°35′07″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Дэманаўская даліна, Раён Ліптаўскі Мікулаш, Жылінскі край, Славакія
Глыбіня 120 м
Даўжыня 8497 м
Год адкрыцця 1921
Даступна для наведвальнікаў 2150 м
Сайт ssj.sk/sk/jaskyna/4-demanovska-jaskyna-slobody
Дэманаўская пячора свабоды (Славакія)
Дэманаўская пячора свабоды
Дэманаўская пячора свабоды
Катэгорыя на Вікісховішчы
Герб Дэманаўскай пячоры свабоды.

Пячора найбольш багата карставымі фарміраваннямі сярод усіх Дэманаўскіх пячор. Штучна зроблены ўваход знаходзіцца на заходнім схіле Дэманаўскай Полудніцы на вышыні 870 метры над морам, г. зн. 50 м над паверхняй ракі Дэманаўкі. Адкрыта для наведванняў у 1924 годзе. З 8 497 м пячоры турысты маюць магчымасць наведаць 2 150 м.

Пячора складаецца з пакояў, залаў і калідораў, якія ўтварыліся на 6 пячорных узроўнях і ўзніклі і перыяд плейстацэну. Найніжэйшы ўзровень пячоры складае падземная частка ракі Дэманаўкі. Памяшканні пячоры выкананыя сталактытавымі ўтварэннямі, якія афарбоўваюцца злучэннямі жалеза і марганцу ад жоўтага да чырвонага колеру. Таксама ў пячоры прысутнічаюць шклопадобныя пёры і тоўстыя сталактыты, якія, зліваючыся, утвараюць калоны і насценныя вадаспады. Вада на дне пячоры ўтварае Каралавае, Залатое, Вінаграднае і Лекнавае возеры. Унікальнасць пячоры таксама ў тым, што ў ёй знаходзяцца пячорныя жамчужыны — круглыя ўтварэнні, якія сапраўды нагадваюць формаю гарох ці жэмчуг — на дне возера ў Вялікім пакоі. Сталактыты ў пячоры свабоды растуць вельмі павольна: напрыклад, шклопадобнае пяро ў Вялікім пакоі за 10 гадоў (19581968) нарасло толькі на 2 мм, што склала прыкладна 13,5 мм3 CaCO3.

Тэмпература паветра за год знаходзіцца ў дыяпазоне ад 6,1 °C да 7,0 °C, адносная вільготнасць — ад 94 % да 99 %. Тры адтуліны на паверхні зямлі на вышыні 812, 870 і 889 м над узроўнем мора забяспечваюць цыркуляцыю паветра ў пячоры, аднак пры гэтым захоўваецца стабільнасць яе мікраклімату.

Смарагдавае возера ў пячоры.

Сярод прадстаўнікоў фаўны плейстацэну ў Мядзведжым калідоры былі знойдзены косткі пячорнага мядзведзя (Ursus speleus). У сажалках на беразе падземнай часткі Дэманаўкі былі знойдзены пячорныя ракападобныя (Niphargus tatrensis), з пячорных кажаноў быў знойдзены кажан звычайны (Myotis myotis). Каля электрычных ліхтароў вегетуюць розныя віды багавіння і імхоў (напрыклад, каля вадаспаду Ніцай вярбы, у Снежным пакоі).

Спасылкі правіць