Дэн Браўн (англ.: Dan Brown; нар. 22 чэрвеня 1964, Эксетэр, штат Нью-Гэмпшыр, ЗША[3]) — амерыканскі пісьменнік, аўтар колькіх папулярных вострасюжэтных кніг, у т. л. рамана «Код да Вінчы», за які быў абвінавачаны ў абразе пачуццяў вернікаў і плагіяце.

Дэн Браўн
Dan Brown
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1964(1964-06-22)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, журналіст, музыкант
Гады творчасці 1998 — наш час
Жанр дэтэктыў, трылер, фантастыка
Мова твораў англійская
Дэбют Лічбавая крэпасць
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
www.danbrown.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка матэматыкі Рычарда і музыканткі Канстанцыі Браўн. Скончыў прэстыжную прыватную школу «Філіп Экзетэр Скул» і элітарны Амхерст-Каледж (Amherst College) са ступенню бакалаўра па спецыяльнасці «Англійская мова і літаратура». Пасля заканчэння каледжа ў 1992 годзе Браўн пачаў працаваць ў «Філіп Экзетэр Скул».[3]

У 1996 годзе Браўн працаваў у Галівудзе — пісаў музыку да фільмаў. У тым жа годзе Браў вярнуўся ў Нью-Гэмпшыр і заняўся літаратурай. Першыя дзве кнігі — гумарыстычныя — Браўн напісаў у сааўтарстве са сваёй жонкай Блайт Ньюлан (Blythe Newlon). Затым былі напісаны раманы «Лічбавая крэпасць» (Digital Fortress, 1996), у аснове сюжэта якога работа крыптографаў Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША, «Анёлы і дэманы» (Angels & Demons, 2000) і «Пункт падману» (Deception Point, 2001).[3]

Шырокавядомым Браўн стаў у 2003 годзе пасля публікацыі рамана «Код да Вінчы» (The Da Vinci Code), згодна з яго сюжэтам, Каталіцкі касцёл свядома хаваў рэальныя акалічнасці жыцця Хрыста, у прыватнасці, яго шлюб з Марыяй Магдаленай. Кніга хутка стала нацыянальным бестселерам, а ў 2004 годзе — міжнародным. Да 2015 года агульны наклад «Кода да Вінчы» перасягнуў 100 млн асобнікаў[4]. Брытанская прэса адзначала, што кнігі Дэна Браўна чытачы пераважна не пакідаюць сабе, а аддаюць букіністам, Браўн аказаўся першым у пераліку пісьменнікаў, чые кнігі часцей за ўсё аддавалі ў дабрачынныя кніжныя крамы сеткі Oxfam.[3]

Кніга «Код да Вінчы» выклікала шматлікія скандалы. Дэна Браўна папракалі ў блюзнерстве і абразе пачуццяў вернікаў, а пісьменнікі Майкл Бейджэнт і Рычард Лі ў снежні 2005 года абвінавацілі Браўна ў плагіяце і падалі ў суд на выдаўца Random House. Суд адбыўся ў красавіку 2006 года і прызнаў твор Браўна самастойным. Апеляцыйны іск Бейджэнта і Лі таксама быў беспаспяховы, яны мусілі аплаціць каля 3 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў судовых выдаткаў.[3]

У 2006 годзе рэжысёр Рон Ховард экранізаваў «Код да Вінчы». Нягледзячы на крытычныя водгукі і байкот з боку рэлігійных груп, у сусветным пракаце фільм сабраў 540 мільёнаў долараў ЗША. У 2009 годзе Ховард зрабіў экранізацыю рамана «Анёлы і дэманы», якая таксама без энтузіязму была сустрэта крытыкамі, але прынесла каля 100 мільёнаў долараў ЗША, стаўшы адным з самых касавых фільмаў 2009 года.[3]

У 2007 годзе Браўн аб’явіў, што плануе ў 2007 годзе апублікаваць раман пад рабочай назвай «Ключ Саламона», у сюжэце якога будзе дзеяць адзін з галоўных герояў «Кода да Вінчы». Аднак, работа над раманам зацягнулася, ён выйшаў толькі ў верасні 2009 года пад назвай «Згублены сімвал» (The Lost Symbol), галоўнай яго тэмай стала масонства. Са слоў выдаўцоў, за першыя суткі ў ЗША, Канадзе і Вялікабрытаніі было прададзена болей за мільён асобнікаў новага раману Браўна.[3]

У 2006 годзе прэса паведамляла, што Дэн Браун самы высокааплачваемы пісьменнік у гісторыі. Паводле некаторых ацэнак, за продаж першых сваіх чатырох раманаў, уключаючы «Код да Вінчы», і пракат аднайменнага фільма, Браўн зарабіў ад 250 да 300 мільёнаў долараў. У 2005 годзе часопіс The Time уключыў Браўна ў пералік ста самых уплывовых людзей свету.[3]

Дэн Браўн з 1997 года жанаты з Блайт Ньюлан, якая старэйшая за яго на 12 гадоў, у іх двое дзяцей.[3]

Беларускія пераклады

правіць
  • Браўн, Дэн. Код да Вінчы // ARCHE № 1-2 (134—135), 2015. — С. 4—380.

Зноскі

  1. Dan Brown // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dan Brown // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж з Браун, Дэн // Лентапедыя…
  4. arche.by(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Браун, Дэн // Лентапедыя [Электронны рэсурс] = Лентапедия : база даведачна-біяграфічных тэкстаў / Пад рэд. Д. Іванова — Электронныя дадзеныя — М.: ТАА «Лента.ру» (lenta.ru), 2012. — Рэжым доступу: http://ru.wikisource.org/wiki/Лентапедия, свабодны. — Загаловак з экрана — Мова руск.

Спасылкі

правіць