Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — служба Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Дэпартамент аховы МУС РБ
Тып арганізацыі орган улады
ohrana.gov.by

Задачы

правіць
  • суправаджэнне грузаў пры транспартаванні
  • ахова маёмасці грамадзян і юрыдычных асоб
  • ахова дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў
  • забеспячэнне бяспекі фізічных асоб
  • сертыфікацыя ахоўнага абсталявання і падрыхтоўка дакументацыі для выдачы ліцэнзіяў на ажыццяўленне ахоўнай дзейнасці

Гісторыя

правіць

Служба аховы пры МУС была створана ў 1952 годзе на базе аддзела прамысловай міліцыі і ў адпаведнасці з Палажэннем, зацверджаным 30 лістапада 1920 года.

Да 1991 года служба аховы звалася ўпраўленнем пазаведамаснай аховы пры МУС.

Савет Міністраў БССР Пастановай ад 24 ліпеня 1991 года № 286 падтрымаў прапанову Міністэрства ўнутраных спраў БССР аб арганізацыі дзейнасці аб'яднання «Ахова» пры міністэрстве.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2004 года № 268 на базе аб'яднання «Ахова» створаны Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў.

  • міліцэйскія, ваенізаваныя, вартаўнічыя падраздзяленні;
  • інжынерна-тэхнічны і абслуговы персанал;
  • Мінскае гарадское ўпраўленне;
  • 6 абласных упраўленняў;
  • упраўленне па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў;
  • навучальны цэнтр;
  • цэнтры па сертыфікацыі тэхнічных сродкаў ахоўна-пажарнай сігналізацыі, баявой падрыхтоўцы.

Начальнікі

правіць

Спасылкі

правіць