Дэфектаскоп
Дэфектаскоп[1] (лац.: defectus "недахоп" + стар.-грэч.: σκοπέω «назіраю») — прылада для выяўлення дэфектаў у вырабах з розных металічных і неметалічных матэрыялаў метадамі неразбуральнага кантролю . Да дэфектаў адносяцца парушэнні суцэльнасці або аднастайнасці структуры, зоны каразійнага пашкоджання, адхіленні хім. складу і памераў і інш. Вобласць тэхнікі і тэхналогіі, якая займаецца распрацоўкай і выкарыстаннем дэфектаскопаў называецца дэфектаскапія. З дэфектаскопамі функцыянальна звязаны і іншыя віды сродкаў неразбуральнага кантролю : цечашукальнікі, таўшчынямеры, цвёрдамеры, структураскопы, інтраскопы і стыласкопы .

Ужыванне
правіцьДэфектаскопы выкарыстоўваюцца ў транспарце, розных галінах машынабудавання, хімічнай прамысловасці, нафтагазавай прамысловасці, энергетыцы, будаўніцтве, навукова-даследчых лабараторыях для вызначэння уласцівасцяў цвёрдага цела і малекулярных уласцівасцяў, і ў іншых галінах; ужываюцца для кантролю дэталяў і нарыхтовак, зварных, паяных і клеявых злучэнняў, а таксама для назіраняі за дэталямі агрэгатаў. Некаторыя дэфектаскопы дазваляюць правяраць вырабы, якія рухаюцца са значнай хуткасцю (напрыклад, трубы падчас пракатак), ці самі могуць перасоўвацца з вялікай хуткасцю адносна выраба (напрыклад, рэйкавыя дэфектаскопы, каляскі і вагоны-дэфектаскопы). Існуюць дэфектаскопы для кантролю вырабаў, нагрэтых да высокай тэмпературы.
Гісторыя
правіць- Жак і П’ер Кюры ў 1880—1881 гадах выявілі абарачальны п’езаэлектрычны эфект, што дазволіла выкарыстоўваць кварц як пераўтваральнік электрычных хістанняў у гукавыя.
- Першы дэфектаскоп для выяўлення пашкоджанняў у электраланцугу быў распрацаваны Д. А. Лачынавым у канцы 1880-х гадоў — Дэфектаскоп Лачынава[2].
- Лорд Рэлей у 1885—1910 гадах распрацаваў тэорыю распаўсюджвання гуку ў цвёрдых рэчывах.
- Рэха-імпульсны спосаб упершыню ўжылі Лангвэн і Шылоўскі з п’езаэлектрычнымі пераўтваральнікамі ў водным асяроддзі ў 1915—1917 гг.
- У 1922 годзе запатэнтаваны магнітны метад выяўлення дэфектаў артылерыйскіх ствалоў з дапамогай магнітнага парашка, адкрыты Уільямам Э. Хоўкам падчас Першай сусветнай вайны
- Першыя дэфектаскопы, якія працуюць на бесперапынным гуку, стварылі ў 1928 С. Я. Сакалоў і ў 1931 г. Мюльхойзер.
- 1937—1938 год — першая ў свеце ўстаноўка, якая выкарыстоўвае пераменны ток для кантролю канструкцый чыгункі і колавых пар (кампанія MAGNAFLUX, ЗША).
- Рэха-імпульсныя дэфектаскопы (прынцып дзеяння і прыбор) стварылі ўпершыню ў 1939—1942 г. Файрстан у ЗША, Спрулс у Вялікабрытаніі і Крузэ ў Германіі.
- Першыя рэха-імпульсныя дэфектаскопы былі выпушчаныя ў 1943 г. амаль адначасова фірмамі «Sperry Corporation » (Данберы, ЗША) і «Kelvin Hughes » (Лондан).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Дэфектаскоп // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 364. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- ↑ Лачинов Д. А. Дефектоскоп. Аппарат для исследования проводов и инструментов, несущих токи высокого напряжения (совместно с А. Щавинским) // «Электричество», 1892, № 5, 6, с. 72—77; оттиск — стр. 5, 16 рисунок — СПб: тип. Дрессен. 1892
Літаратура
правіць- Клюев В. В. Приборы для неразрушающего контроля материалов и изделий — М.: Машиностроение, 1986
- Испытательная техника: Справочник. В 2-х кн. /Под общ. ред. В. В. Клюева. — М.: Машиностроение, 1982
- Неразрушающие испытания: Справочник. В 2-х книгах/Под ред. Р. Мак-Мастера. — Л.: Энергия, 1965
- Гурвич А. К., Ермолов И. Н. Ультразвуковая дефектоскопия сварных швов — Киев: Техніка, 1972
- Шрайбер Д. С. Ультразвуковая дефектоскопия — М.: Металлургия, 1965
- Щербинский В. Г., Алешин Н. П. Ультразвуковой контроль сварных соединений строительных конструкций — М.: Стройиздат, 1976
- Ермолов И. Н. Теория и практика ультразвукового контроля — М.: Машиностроение, 1981
- Ермолов И. К. , Алешин Н. П., Потапов А. И. Акустические методы контроля — М.: Высш. школа, 1991
- Гетьман А. Ф., Козин Ю. Н. Неразрушающий контроль и безопасность эксплуатации сосудов и трубопроводов давления — М.: Энергоатомиздат, 1997
- Голямина И. П. Маленькая энциклопедия: ультразвук — М.: Советская энциклопедия, 1979
- Ермолов И. Н., Алешин Н. П., Потапов А. И. Акустические методы контроля: Практ. пособие / Под ред. В. В. Сухорукова. — М.: Высш. шк., 1991
- Физическая акустика под ред. У. Мэзона. Том 1. Методы и приборы ультразвуковых исследований — М.: Мир, 1966
- Алешин Н. П., Щербинский В. Г. Радиационная, ультра-звуковая и магнитная дефектоскопии металлоизделий. — М .: Высш.шк., 1991. — 271 с.
- Билокур И. П. Дефектология и неразрушающий контроль .- Киев: Вища шк., 1990. — 207с.
- Адаменко А. А. Современные методы радиационной дефектоскопии. — Киев: Наук. мнение, 1984. — 215 с.
- Герасимов В. Г., Останин Ю. Я., Покровский А. Д. и др. Неразрушающий контроль качества электромагнитными методами. — М .: Энергия, 2008. 215 с.
- Билокур И. П., Коваленко В. А. Дефектоскопия материалов и изделий. — Киев: Техника, 1989. — 192 с.