Дэісус (Маркіянавіч)
Дэісус — абраз, створаны ў 1758 годзе як цэнтральная частка іканастаса Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Вялікі Рожан былога Слуцкага княства. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].
| ||
Васіль Маркіянавіч | ||
Дэісус. 1758 | ||
Матэрыял | дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера[d] | |
---|---|---|
Тэхніка | тэмпера | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | ||
(інв. ДБЖ-85) |
СюжэтПравіць
Да Хрыста Уседзяржыцеля ў чырвоным з буйным пазалочаным і пасярэбраным фларальным арнаментам[d] на зялёнай падкладцы з пазалочаным арнаментам, імітуючым карункі, па гарлавіне і нізе рукавоў сакасе і сінім хітоне і плашчы звяртаюцца Маці Божая ў сінім хітоне, чырвоным на зялёнай падкладцы мафорыі і Іаан Прадцеча ў карычневай мілоці, зялёным на чырвонай падкладцы плашчы. Аголеныя ногі Хрыста стаяць на зялёным падножжы. Позем светла-карычневы, фон вохрысты з раслінным ляпным арнаментам[d]. Рама — карытцам. У верхняй частцы рамы з паўкруглай выемкай на зялёным фоне — дзве галоўкі анёлаў з ружовымі крыламі паміж блакітных, вохрыстых раслінных парасткаў аканту і ружовай кветкай.
ПаходжаннеПравіць
Абраз выяўлены 11-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1968 годзе ў Пакроўскай царкве в. Чыжэвічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці[2].
Ікона раскрыта брыгадай рэстаўратараў Дзяржаўнага Рускага музея ў складзе І. В. Ярыгінай, С. І. Голубева, М. Г. Малкіна, А. Т. Дзеднянкова ў 1972-75 (Ленінград)[2].
ВыстаўкіПравіць
- Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей. Мінск. 1985
- Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
- Мастацтва барока ў Блераусі. Мінск. 1991
- Мастацтва Міншчыны XVI—XVIII стст. Мінск. 1997
- Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999—2000. Мінск. 2001
- Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцціі. Іспанія. 1999—200. Мінск. 2001
Зноскі
- ↑ Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. (руск.)
- ↑ 2,0 2,1 Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.