Дэісус (абраз з Хаціслава)

абраз з Маларыцкага раёна

Дэісус — абраз канца XVII стагоддзя, які паходзіць з в. Хаціслаў Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Памер абраза — 96,5 × 82 см.

Дэісус. канец XVII стагоддзя
Матэрыял дошка для жывапісу[d] і тэмпера
Памеры 96,5 × 82 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Апісанне правіць

Адзін з найбольш старажытных абразоў Дэісуса тыпу «трыморф» на Беларусі. Асноўную частку кампазіцыі займае выява Хрыста, які сядзіць на чырвонай падушцы на прастоле з разной спінкай, у чырвоным хітоне з залатым клавам[ru] і карычневым гімаціі. Правай рукой ён бласлаўляе, а левай трымае раскрытае Евангелле з чырвоным абрэзам і тэкстам: «Придите ко Мне все труждающиеся и обремененные, и Я успокою вас» (Мц. 11:28); «возьмите иго Мое на себя и научи…» (Мц. 11:29). Паабапал ад прэстола стаяць Маці Божая ў блакітным хітоне і чырвоным мафорыі і Ян Хрысціцель у мілоці да кален і зялёным гімаціі. Далоні іх напаўсагнутых рук указваюць на Хрыста. Ззаду прастола знаходзяцца два арханёлы, якія трымаюць у руках зерцалы[ru] з манаграмай Хрыста: на адным дыску і на другім. Залаты фон абраза дэкараваны разным па ляўкасу густым раслінным арнаментам са стылізаванымі бутонамі кветак.

Літаратура правіць