Дзіяна Уладзіміраўна Стэльмах
Дзіяна Уладзіміраўна Стэ́льмах (нар. 13 ліпеня 1939, Менск) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1984).
Дзіяна Уладзіміраўна Стэльмах | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах |
Род дзейнасці | тэатразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1984) |
Альма-матар |
|
Член у |
Біяграфія правіць
Дачка тэатральнага дзеяча і пісьменніка Уладзіміра Стэльмаха. Скончыла ў 1961 годзе БДУ, у 1967 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1962—1967 гадах працавала ў БТА, у 1981—1986 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1968—1981 і 1986—1994 гадах у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя».
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1965 года.
Навуковая дзейнасць правіць
Працы па ўзнікненні і развіцці народнай драмы на Беларусі. Аўтар раздзелаў «Тэатр юнага гледача БССР» і «Тэатры рабочай моладзі» (1926—1932, 1933—1941; апошнія з С. Пятровічам) у «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 2, 1985). Дапрацавала і падрыхтавала да друку кнігу Пятровіча «Дзіцячы тэатр БССР. 1931—1941 гг.» (1983).
Творы правіць
- Сцэнічнае ўвасабленне народнай драмы II Весці АН БССР. Серыя грам. навук. 1981. N° 2;
- Узнікненне і развіццё народнай драмы на Беларусі // Там жа. 1982. № 6; Тэатры Беларусі. Мн., 1998 (разам з Т. Гаробчанка).
Літаратура правіць
- Іваноўскі В. С. Стэльмах Дзіяна Уладзіміраўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.