«Едакі бульбы» (нідэрл.: De Aardappeleters) — карціна нідэрландскага мастака Вінцэнта Ван Гога, якую ён напісаў у красавіку 1885 года ў нідэрландскім паселішчы Нюэнен. Цяпер яна размешчана ў Музеі Ван Гога ў Амстэрдаме. Гэта першая карціна, створаная мастаком у так званы «нюэненскі перыяд», у які пачала выяўляцца мастацкая манера мастака.
У ёй я імкнуўся падкрэсліць, што гэтыя людзі, якія ядуць сваю бульбу пры святле лямпы, тымі ж рукамі, якія яны цягнуць да споду, рылі зямлю; такім чынам, халсціна гаворыць пра цяжкую працу і пра тое, што персанажы пачэсна зарабілі сваю ежу.