Езекііль

(Пасля перасылкі з Езекііль, прарок)

Езекііль (іўр.: יְחֶזְקֵאל‎, Yehezkel; МФА: [jəx.ezˈqel]) — трэці вялікі старазапаветны прарок, належаў да святарскага роду.

«Прарок Езекііль». Мікеланджэла Буанароці, роспіс скляпення Сіксцінскай капэлы

Нарадзіўся ў часы валадарства Іасіі, цара іўдзейскага. Юнацкія гады правёў у Іўдзеі. У 25-гадовым узросце вывезены як палонны ў Вавілонію. Там на пятым годзе свайго палону, як падаецца ў Бібліі, быў закліканы богам на прароцкую службу, якой аддаў больш чым 22 гады свайго жыцця. Cучаснік прарока Ераміі і цяжкіх выпрабаванняў ізраільскага народа, ён пільна сачыў за жыццём палоненых суайчыннікаў у Месапатаміі. Сваімі прароцтвамі Езекііль імкнуўся аблегчыць іх лёс, засцерагаючы ад бяды палоннага жыцця і канчатковай гібелі сярод паганцаў. Ён суцяшаў суайчыннікаў надзеяй на вызваленне з палону, умацоўваў іх волю і веру ў надыход лепшых часоў. Біблейскае паданне сцвярджае, што ён быў выдадзены на смерць адным з іўдзейскіх палонных князёў, якога ён выкрываў за ідаласлужэнне і амаральнае жыццё[1].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 153. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць