Ельня (Руднянскі раён)

Ельня (руск.: Ельня) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Смалігоўскага сельскага паселішча. Станам на 2007 год пастаяннага насельніцтва не мае.

Вёска
Ельня
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216750 і 216751
Код АКАТП
Ельня на карце Расіі ±
Ельня (Руднянскі раён) (Расія)
Ельня (Руднянскі раён)
Ельня (Руднянскі раён) (Смаленская вобласць)
Ельня (Руднянскі раён)

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 21 км на паўднёвы ўсход ад Рудні, за 7 км на поўнач ад аўтадарогі М1 «Беларусь», на беразе ракі Яленка. За 8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Гусіна на лініі МаскваМінск.

Гісторыя правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі