Емецк[3] (руск.: Е́мецк) - сяло (да 1925 года - горад) у Халмагорскім раёне Архангельскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Емецкага сельскага паселішча.

Емецк
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
1137
Насельніцтва
  • 1 380 чал. (2012)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
81830
Паштовыя індэксы
164537
Емецк на карце Расіі
Емецк (Расія)
Емецк
Емецк (Расія)
Емецк

Сяло знаходзіцца на левым беразе ракі Емца. Емецк размешчаны на федэральнай дарозе М8 «Холмагары» (Архангельск-Масква).

Гісторыя

правіць

Сяло Емецк вядома з 1137 года. У XVIII стагоддзі Емецк быў цэнтрам Емецкай траціны Дзвінскага павета Архангелагародскай губерні.

У 1894 годзе ў Емецкай воласці Холмагарскага павета Архангельскай губерні налічвалася - 2146 чалавек.

З 1922 года па 1925 год Емецк з'яўляўся цэнтрам Емецкага павета. У 1925-1929 гадах Емецк уваходзіў у склад Архангельскага павета. З 1929 па 1959 год быў адміністрацыйным цэнтрам Емецкага раёна, спачатку ў Паўночным краі і Паўночнай вобласці, а з 1937 года - у Архангельскай вобласці.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

правіць

Зноскі

  1. а б в АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. http://www.dvinaland.ru/files/region/mo/passport/25.zip
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — карта Архангельскай вобласці