Ендрыхаўцы
аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Ендрыхаўцы, Гродзенская вобласць)
Е́ндрыхаўцы[1] (трансліт.: Jendrychaŭcy, руск.: Ендриховцы) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.
Аграгарадок
Ендрыхаўцы
|
Гісторыя
правіцьВядома з пачатку XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 155 жыхароў. У 1914 г. 21 двор, 141 жыхар. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 27.12.2010 г. № 22 пераўтворана ў аграгарадок без змянення назвы.
Насельніцтва
правіцьНа 01.01.2004 г. 201 двор, 566 жыхароў.
Іфраструктура
правіцьЁсць крама, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, спіртзавод. Радзіма
Памятныя мясціны
правіцьПомнік землякам. На ўшанаванне 64 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у 1970 г. пастаўлены помнік — скульптура воіна з лаўровым вянком.
Вядомыя асобы
правіць- Т. У. Афанасік — Герой Сацыялістычнай Працы
- С. Ю. Жукоўскі — жывапісец, пейзажыст
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх