Баня-Лукская дыяцэзія

(Пасля перасылкі з Епархія Баня-Лукі)

Баня-Лукская дыяцэзія (сербск.: Бањалучка бискупија / Banjalučka biskupija, лац.: Dioecesis Bania Lucensis) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду ў Босніі і Герцагавіне з цэнтрам у горадзе Баня-Лука.

Баня-Лукская дыяцэзія

басн.: Banjalučka biskupija

Dioecesis Bania Lucensis
Герб
Лацінскі
Галоўны горад Баня-Лука
Краіна  Боснія і Герцагавіна
Дата заснавання VII стагоддзе
Кафедральны сабор Сабор Святога Банавентуры
Мітраполія Врхбосна
Парафій 48
Іерарх Франья Камарыца (з 1989)
Плошча дыяцэзіі 16 457 км²
Насельніцтва дыяцэзіі 550 тыс. чал.
Колькасць каталікоў 39 тыс.
Доля каталікоў 7,2 %
Афіцыйны сайт biskupija-banjaluka.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыяцэзія заснавана 5 ліпеня 1881 года, як суфраганная дыяцэзія мітраполіі Врхбосны. У 1887 годзе ў Баня-Луцы пабудаваны сабор Святога Банавентуры, цалкам разбураны землятрусам 1969 года. Сучасны будынак сабора збудаваны ў 1974 годзе.

Дыяцэзія большай часткай размешчана на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Сербскай з гістарычнай сербскай большасцю. Пераважная большасць каталікоў на тэрыторыі дыяцэзіі гістарычна складалі этнічныя харваты. У 1990 годзе каталікоў у дыяцэзіі была 91 тысяча чалавек[1]. Баснійская вайна 1992—1995 гадоў прывяла да істотнай змены этна-канфесійнай карціны, у прыватнасці колькасць каталікоў яшчэ больш зменшылася з-за вялікай колькасці ўцекачоў з ліку баснійскіх харватаў у незалежную Харватыю падчас вайны і пасля яе. Цяпер у дыяцэзіі каталікоў каля 40 тысяч, прынамсі ўдвая менш, чым да вайны[1]. Мноства каталіцкіх храмаў было разбурана падчас баявых дзеянняў, пасля сканчэння вайны іх аднаўленне было галоўнай мэтай дыяцэзіі.

Зноскі

Спасылкі правіць