Еўраопт
«Еўраопт» — беларуская прыватная сетка харчовых крам. Належыць ТАА «Еўрагандаль». Станам на 1 студзеня 2016 г. — найбуйнейшая гандлёвая сетка ў Беларусі па колькасці харчовых крам (438 крамаў).
Еўраопт | |
---|---|
Тып | ТАА[d][1] |
Заснаванне | 1993 |
Заснавальнікі | ТАА «Еўрагандаль» |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь, Мінск |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Андрэй Уладзіміравіч Зубкоў |
Галіна | раздробны гандаль |
Прадукцыя | харчовыя і бытавыя тавары |
Дэвіз | «Купляй разумна!» |
Даччыныя кампаніі | Еўраопт Market[d], Еўраопт Мінімаркет[d], Еўраопт Super[d] і Evroopt Hyper[d] |
Сайт | euroopt.by |
Гісторыя
правіцьГандлёвая прыватная кампанія «Еўраопт» была заснавана ў 1993 г. У 1997 быў адкрыты гандлёвы комплекс «Еўраопт» па вул. Казінца 52А, г. Мінск. У сярэдзіне 2003 г. следчае ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля прад’явіла завочнае абвінавачванне С. Літвіну і У. Васільку ў стварэнні і кіраванні транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй, якая здзейсніла шэраг эканамічных злачынстваў. 10 кастрычніка 2003 г. у Варшаве па просьбе беларускага боку яны былі затрыманыя. Аднак польскія ўлады не экстрадыравалі С. Літвіна і У. Васільку, што дазволіла ім застацца за межамі тэрыторыі Беларусі.
У чэрвені 2012 г. ТАА «Еўрагандаль» набыла ААТ «Міжнародны рэзервны банк» з статутным фондам 22,7 млрд бел. руб. ($2,7 млн.)[2].
У 2015 г. ЗАТ «Дабраном» перадала свае крамы ў субарэнду ТАА «Еўрагандаль». На думку незалежных экспертаў, гандлёвая сетка «Еўраопт» налічваючы ў агульнай складанасці каля 440 крам парушае антыманапольнае заканадаўства Беларусі — Закон РБ 94-З «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» ад 12 снежня 2013 г.[3]
Узнагароды
правіць27 студзеня 2012 г. сетка крам «Еўраопт» была прызнана «Брэндам года-2011» у намінацыі «Гандлёвыя сеткі і цэнтры».
Па выніках 2011 года кампанія «Еўрагандаль» была прызнана лепшай у намінацыі «Стварэнне новых працоўных месцаў».
5 снежня 2012 сетка магазінаў «Еўраопт» прызнана рознічнага сеткай крам № 1 2012 года.
Зноскі
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ Белорусский ритейлер «Евроторг» купил ОАО «Международный резервный банк» Архівавана 16 кастрычніка 2017.
- ↑ Леганьков, А. На белорусском рынке складывается критическая ситуация, когда крупные сетевые ритейлеры стремительно развивают свой бизнес за счет покупателей и отечественных производителей / Антон Леганьков // Народная воля. — 2017. — № 17 (4166). — 28 лютага. — С. 1 — 2.