Еўрапейскія каштоўнасці

(Пасля перасылкі з Еўрапеізм)

Еўрапейскія каштоўнасці, або еўрапеізмсукупнасць і сістэма каштоўнасцяў у Еўропе, асноўных прынцыпаў уладкавання сям’і, грамадства і дзяржавы, палітыка-эканамічных, прававых, культурных, этычных і іншых нормаў, якая аб’ядноўвае значную большасць жыхароў Еўропы (і, шырэй, «заходняга свету»), якая служыць асновай іх ідэнтычнасці[1].

Еўрапейскія каштоўнасці лічыцца фундаментальнай базай Еўрапейскага Саюза (ЕС) і падставай еўрапейскай інтэграцыі[2].

Пералік правіць

Еўрапейскія каштоўнасці замацаваны[2] як сутнасць у прынятай Саветам Еўропы Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод. Саветнік генеральнага сакратара Савета Еўропы Аляксандр Гесэль, тым не менш, перакананы, што, калі вядзецца пра еўрапейскія каштоўнасці, усе разумеюць адзін аднаго, хоць кожны і ўкладвае сваё бачанне прадмета[3].

Кіраўнік Еўрапейскай акадэміі (Берлін) прафесар Эхарт Штратэншультэ падкрэслівае, што ЕС з’яўляецца супольнасцю еўрапейскіх каштоўнасцяў[2]. У артыкуле 2 Дагавора пра Еўрасаюз пасля ўнясення змяненняў, прадугледжаных Лісабонскім дагаворам, гэта сфармулявана наступным чынам[4]:

Артыкул 2. Каштоўнасці Саюза.

Каштоўнасцямі, на якіх заснаваны Саюз, з’яўляюцца павага чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, роўнасці, вяршэнства закона і павага правоў чалавека, уключаючы правы асоб, якія належаць да меншасцяў. Гэтыя каштоўнасці з’яўляюцца агульнымі для сукупнасці дзяржаў-членаў, якія характарызуюцца плюралізмам, недыскрымінацыяй, памяркоўнасцю, справядлівасцю, салідарнасцю і роўнасцю паміж жанчынамі і мужчынамі.

У прэамбуле Хартыі Еўрасаюза па правах чалавека гэтыя каштоўнасці-прынцыпы[5] выкладзены так: прынцып павагі да чалавечай годнасці, прынцып забеспячэння правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, прынцып роўнасці, прынцып салідарнасці, прынцып дэмакратыі і прынцып прававой дзяржавы. Падкрэсліваецца, што яны заснаваны на духоўнай, маральнай і гістарычнай спадчыне народаў Еўропы[5][6].

Большасць прыхільнікаў канцэпцыі еўрапейскіх каштоўнасцяў адносяць да іх наступнае[2][6]:

  • агульнасць гістарычнага лёсу і спадчыны народаў Еўропы і, шырэй, Захаду;
  • права нацый на самавызначэнне;
  • парламентарызм, дэмакратычнае ўладкаванне дзяржавы і грамадства, якое ўключае асаблівую ўвагу да захавання правоў меншасцяў, іх падтрымку;
  • вяршэнства права, прававую культуру;
  • рыначную эканоміку, базаваную на прыватнай уласнасці;
  • сацыяльную справядлівасць, абапёртую на сацыяльнае партнёрства;
  • прыярытэт правоў чалавека, суверэнітэту асобы над дзяржаўным суверэнітэтам, ліберальны індывідуалізм;
  • свецкасць грамадства і культуры, заснаванай, аднак, на хрысціянскай спадчыне;
  • талерантнасць і шматкультурнасць.

Ёсць і «аўтаномныя» сістэмы поглядаў на прадмет. Так, старшы даследчык Цэнтра еўрапейскіх палітычных даследаванняў (Брусель), былы пасол Еўрапейскай камісіі ў Расіі, прафесар Майкл Эмерсан прызнае, што ў афіцыйных дакументах Еўрасаюза і Савета Еўропы каштоўнасці вызначаны толькі часткова, і прапануе кіравацца ўласным спісам «дзесяці еўрапейскіх запаведзяў»[7]:

  • Дэмакратыя і правы чалавека;
  • Чатыры свабоды — агульны рынак, свабоднае перамяшчэнне, пражыванне і занятасць грамадзян;
  • Сацыяльнае партнёрства;
  • Шматнацыянальнасць, адмаўленне ад нацыяналізму;
  • Свецкі мультыкультуралізм;
  • Антытаталітарызм і антымілітарызм, але без пацыфізма;
  • Шматвектарнасць знешняй і ўнутранай палітыкі;
  • Трохузроўневае кіраванне — наднацыянальны, нацыянальны і рэгіянальны ўзроўні;
  • Адкрытасць для ўсіх еўрапейскіх дэмакратый;
  • Змены, эвалюцыя межаў Еўрасаюза.

Зноскі

  1. Общечеловеческие ценности Архівавана 2 кастрычніка 2013. // Грицанов А. А. Новейший философский словарь. — м, 1999.
  2. а б в г Штратеншульте, Е. Европейский Союз — просто и понятно. Факты и связи. — Konrad-Adenauer-Stiftung.
  3. Фомичёва, Е. Европейские ценности и их кризис Архівавана 4 кастрычніка 2013.. — АНО «Московская школа гражданского просвещения», 13 февраля 2011 года.
  4. Die Grundwerte der Europäischen Union // Artikel 2 EU-Vertrag (Werte der Union) Архівавана 4 кастрычніка 2013.. — EUR-Lex
  5. а б Хартия Европейского Союза об основных правах: Комментарий Архівавана 4 кастрычніка 2013. / под ред. д.ю.н., проф. С. Кашкина. — м: Юриспруденция, 2001.
  6. а б Charter of fundamental rights of the European Union на сайте europarl.europa.eu
  7. Эмерсон, М. Экзистенциональная дилемма Европы // Вестник Европы. — 2005. — № 15.