Малоткавіцкі сельсавет
(Пасля перасылкі з Жабчыцкі сельсавет)
Мало́ткавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Малоткавічы.
Малоткавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Малоткавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 4 815 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жабчыцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Жабчыцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Малоткавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Малоткавічы[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 22 снежня 1959 года вёскі Вялікая Вулька, Жытнавічы і Ізін перададзены ў склад сельсавета з Завідчыцкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4815 чалавек[3]. Нацыянальны склад: 94,8 % — беларусы[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.