Жавускія
польскі шляхецкі род
Жавускія (польск.: Rzewuscy) — шляхецкі род герба «Крыўда».
Жавускія | |
---|---|
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Тытул | графы |
Прызнаныя ў | Расійская імперыя |
Паходзіць з Падляшша, упершыню згадваецца ў дакументах за 1541 год у сувязі з Крыштафам Жавускім. Значнае ўзвышэнне роду адбылося ў XVIII стагоддзі, калі Станіслаў Матэвуш Жавускі набыў у спадкаемцаў Яна Сабескага Падгорацкі замак і навакольныя землі.
Ад старэйшага сына Вацлава Пятра Жавускага ўтварылася іншая галіна роду, якая валодала маёнткам Паграбішча на Падоллі.
У 1856 годзе атрымаў тытул графаў Каралеўства Польскага.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
правіць- Лявон Крэўза-Жавускі (?—1639) — архібіскуп смаленскі.
- Станіслаў Матэвуш Жавускі (1662—1730) — гетман вялікі каронны.
- Вацлаў Пётр Жавускі (1706—1779) — гетман вялікі каронны.
- Станіслаў Фердынанд Жавускі (1737—1786) — харунжы вялікі літоўскі.
- Адам Ваўжынец Жавускі (1760—1825) — кашталян віцебскі.
- Генрых Жавускі (1791—1866) — польскі пісьменнік.
- Эвеліна Жавуская (1801—1882) — жонка Анарэ дэ Бальзака
- Кацярына Жавуская (1858—1941) — пісьменніца і авантурыстка.
Галерэя
правіць-
Людвіка Хадкевіч (з Жавускіх)
-
Тэрэза Караліна Радзівіл (з Жавускіх)
-
Браты Францішак і Казімір Жавускія
-
Канстанцыя Жавуская (з Любамірскіх)
-
Францішка Жавуская (з Цэтнераў)
-
Эвеліна Ганская (з Жавускіх)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жавускія