Станіслаў Фердынанд Жавускі

Станіслаў Фердынанд Жавускі (польск.: Stanisław Ferdynand Rzewuski; 1737, Падгорцы — 16 чэрвеня 1786, Паграбішча) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Падстолі (17591760) і харунжы вялікі літоўскі (17601782); ротмістр панцырны (1755), генерал-маёр кароннай арміі (1757).

Станіслаў Фердынанд Жавускі
Stanisław Ferdynand Rzewuski.PNG
POL COA Krzywda.svg
Герб «Крыўда»
Вялікі харунжы літоўскі
1760 — 1782
Папярэднік Геранім Фларыян Радзівіл
Пераемнік Станіслаў Солтан
Нараджэнне 1737[1][2][3]
Смерць 16 чэрвеня 1786(1786-06-16)
Род Жавускія
Бацька Вацлаў Пётр Жавускі[d]
Маці Ганна з Любамірскіх[d]
Жонка Кацярына Караліна з Радзівілаў[d]
Дзеці Францішка з Жавускіх[d], Адам Ваўжынец Жавускі[4], Тэафіла з Жавускіх[d], Ганна з Жавускіх[d] і Севярын Жавускі
Званне генерал і ротмістр
Узнагароды
ордэн Белага арла
Commons-logo.svg Станіслаў Фердынанд Жавускі на Вікісховішчы

Трымаў Хэлмскае староства. Кавалер Ордэна Белага Арла (1760)[5].

БіяграфіяПравіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Жавускіх герба «Крыўда», сын Вацлава Пятра, гетмана вялікага кароннага, і Ганны з Любамірскіх. Меў братоў Юзафа і Севярына.

Абіраўся паслом на соймы. Быў фельдмаршалам аўстрыйскім. 24 верасня 1759 атрымаў урад падстолія, 30 мая 1760 — харунжага вялікага літоўскага.

Ажаніўся з Кацярынай Каралінай Радзівіл. У шлюбе меў сыноў Адама і Севярына, а таксама дачок Тэафілю, Ганну, Францішку і Караліну.

Зноскі

  1. Pas L. v. Stanislaw Rzewuski // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Stanisław Ferdynand Rzewuski // NUKAT — 2002.
  3. Stanisław Ferdynand Rzewuski // MAK
  4. (unspecified title) Праверана 2 кастрычніка 2016.
  5. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008. — Warszawa, 2008. S. 196.