Адам Станіслававіч Ржавускі

Адам Ваўжынец Станіслававіч Ржавускі (польск.: Adam Wawrzyniec Rzewuski; 10 жніўня 1760, Нясвіж — 12 студзеня 1825, Паграбішчы) — дзяржаўны дзеяч, дыпламат, паэт.

Адам Станіслававіч Ржавускі
Adam Wawrzyniec Rzewuski.PNG
кашталян віцебскі
5 лістапада 1790 — 1793
Нараджэнне 1760[1]
Смерць 1825[1][2]
Род Жавускія
Бацька Станіслаў Фердынанд Жавускі
Маці Кацярына Караліна з Радзівілаў[d]
Жонка Юстына з Рдултоўскіх[d]
Дзеці Karolina Sobańska[d], Генрык Жавускі, Адам Адамавіч Жавускі[d], Эвеліна Ганская і Q107124147?
Дзейнасць пісьменнік, паэт
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

БіяграфіяПравіць

Старэйшы сын харунжага вялікага літоўскага Станіслава Фердынанда Ржавускага, унук Вацлава Ржавускага, пляменнік гетмана польнага кароннага Севярына Ржавускага. Нарадзіўся 10 (21) жніўня 1760 года ў Нясвіжскім замку, радавым маёнтку свайго дзеда (па маці) Міхаіла Рыбанькі.

У 22 гады выступаў на Сойме i звярнуў на сябе ўвагу глыбокім веданнем спраў i красамоўствам. У 1788 годзе накіраваны пасланнікам Рэчы Паспалітай у Данію, дзе з поспехам выканаў сваю місію. Праз 2 гады за выдатную палітычную дзейнасць атрымаў званне сенатара i кашталяна віцебскага.

Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай, калі значная яе частка далучана да Расійскай імперыі, Ржавускі ў чыне правадзейнага стацкага саветніка быў прызначаны старшынёй цывільнай палаты ў Брацлаўскай губерні. У 1808 годзе кіеўскае дваранства абрала яго сваім губернскім маршалкам, а ў наступным 19 лістапада 1817 года ён атрымаў права прысутнічаць у сенаце[3].

Перасяліўшыся ў Пецярбург, Ржавускі прымаў удзел у масонскім руху: быў вялікім намесным, майстрам вялікай ложы «Астрэі» i ложы «Белага арла».

Памёр у сваім маёнтку ў Паграбішчах на Валыні.

ТворчасцьПравіць

Напісаў некалькі твораў палітычнага характару, якія засталіся пераважна ў рукапісах. 3 ix найбольш вядомыя «Запіска аб праўленні караля Станіслава Аўгуста», «Размовы пра царства мёртвых», «Заўвагі на польскія законы», папраўкі да твораў генерала Дзюмур’е «Аб канфедэрацыі ў Бары». Вядомы i як аўтар лірычных вершаў. Перакладаў элегіі i трагедыі Тыбула.

Сям’яПравіць

У першым шлюбе з Юстынай з Рдултоўскіх меў дзяцей:

  1. Генрык (1791—1866), аўтар гістарычных раманаў на польскай мове.
  2. Караліна (1795—1885), гаспадыня вядомага адэскага салона, каханая Пушкіна і Міцкевіча, грамадзянская жонка генерала Віта.
  3. Адам (1801—1888), генерал-ад'ютант і генерал ад кавалерыі на рускай службе, бацька аферысткі Кацярыны Радзівіл.
  4. Эвеліна Канстанцыя Вікторыя (1803—1882), жонка французскага раманіста Бальзака.
  5. Аляксандра Аліна, жонка Аляксандра Манюшка, брата знакамітага кампазітара; жыла ў Варшаве.
  6. Паліна, жонка адэскага негацыянта Яна Рызніча (у першым шлюбе быў з Амаліяй Рызніч).
  7. Эрнэст (1812—1862), памешчык, з 1856 года насіў графскі тытул.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Adam Wawrzyniec Rzewuski
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Rzewuski, Adam Laurenz // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 27. — S. 344.
  3. Мурзанов Н. А. Правительствующий сенат: Список сенаторов. — СПб., 1911. — С. 41.

ЛітаратураПравіць

  • Ржавускі Адам Станіслававіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.

СпасылкіПравіць