Жазі Бартэль (фр.: і люкс.: Josy Barthel; 24 красавіка 1927, Мамер, Люксембург — 7 ліпеня 1992, Люксембург) — лёгкаатлет, адзіны люксембургскі ўладальнік алімпійскага золата.

Жазі Бартэль
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 24 красавіка 1927(1927-04-24)[1][2]
Памёр 7 ліпеня 1992(1992-07-07)[2] (65 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 173 см
Вага 68 кг

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся Жазі Бартэль у мястэчку Мамер. У 1947 і 1948 гадах Бартэль на чэмпіянатах свету сярод ваенных заваяваў тры залатыя медалі ў бегу на сярэднія дыстанцыі. На Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Лондане ён заняў месца ў дзясятцы. У 1952 годзе ў Хельсінкі Жазі Бартэль заняў першае месца ў бегу на 1500 метраў з алімпійскім рэкордам, стаўшы другім спартсменам у гісторыі, хто прынёс Люксембургу медаль Алімпіяды і станам на 2024 год застаецца адзіным люксембургскім алімпійскім чэмпіёнам.

Таксама ён прымаў удзел і на Летняй Алімпіядзе 1956 года, але медалёў не заваяваў, пасля чаго завяршыў выступленні[3].

У 1962—1972 гадах Бартэль узначальваў Люксембургскую лёгкаатлетычную федэрацыю[4], а ў 1973—1977 гадах — Алімпійскі камітэт Люксембурга.

У гонар Жазі Бартэля ў сталіцы краіны быў названы стадыён, на якім праводзіць свае хатнія сустрэчы зборная Люксембурга па футболе[5].

Цікавыя факты

правіць

Зноскі

  1. Joseph Barthel // World Athletics database
  2. а б Josy Barthel // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Josy Barthel Biography and Olympic Results (англ.)(недаступная спасылка). Sports Reference. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2011.
  4. History of LFA (англ.)(недаступная спасылка). Fédération Luxembourgeoise d'Athlétisme. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2017.
  5. Stade Josy Barthel (фр.). Racing FC Union Lëtzebuerg.
  6. Michel Théato Biography and Olympic Results (англ.)(недаступная спасылка). Sports Reference. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2009.