Жалезнякі (Віцебскі раён)

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Жалезнякі́[2] (трансліт.: Žaliezniaki, руск.: Железняки) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 15,8043 га[1]. За 12 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 18,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Вёска
Жалезнякі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
0,158043[1] км²
Насельніцтва
  • 10 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212806051
Жалезнякі на карце Беларусі ±
Жалезнякі (Віцебскі раён) (Беларусь)
Жалезнякі (Віцебскі раён)
Жалезнякі (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Жалезнякі (Віцебскі раён)

Гісторыя правіць

У 2-й палове 18 стагоддзя прыватная ўласнасць каўшоўскага старосты Фларыяна Рагозы. У 1771 годзе тут існавала праваслаўная царква. Побач з вёскай праходзіў Астравенскі тракт, дзе размяшчалася карчма, якую разам з вадзяным млыном арандаваў астравенскі купец — плаціў за арэнду 160 злотых. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. З 19 стагоддзя вёска — казённая ўласнасць, у складзе казённага маёнтка Аўдзеевічы. У 1905 годзе вёска ў Бабініцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, належала Аўдзеевіцкаму сельскагаспадарчаму таварыству. У сакавіку 1924 года вернута ў клад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Бабініцкім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі. У 1928 годзе ў вёсцы адкрыліся яслі. У маі 1931 года арганізаваны калгас, які аб'ядноўваў 38 двароў, 182 жыхары. У калгасе працавалі кузня, былі 2 фермы: малочнатаварная і буйной рагатай жывёлы, 2 паляводчыя, 1 жывёлагадоўчая брыгады. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца снежня 1943 года знаходзілася пад нацысцкай акупацыяй. Гітлераўцы знішчылі ў снежні 1942 года 31 двор і загубілі 2 мірных жыхароў. На франтах загінулі 4 вяскоўцы і 3 у партызанскай барацьбе. Вёска ў складзе КСУП «Падбярэззе».

Насельніцтва правіць

  • 4 двары (1775)
  • 10 двароў, 90 жыхароў (1905)
  • 18 двароў, 111 жыхароў (1926)
  • 31 двор, 135 жыхароў (1940)
  • 11 гаспадарак, 11 жыхароў (1997)
  • 7 гаспадарак, 9 жыхароў (2003)
  • 20 гаспадарак, 37 жыхароў (2018)

Інфраструктуа правіць

Прафілакторый ААТ «Даламіт»

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць