Жанна Аляксандраўна Рупасава

вучоны

Жанна Аляксандраўна Рупасава (нар. 7 чэрвеня 1944, г. Кастанай, КазССР) — беларускі вучоны ў галіне экалогіі, аграхіміі, фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004). Доктар біялагічных навук (1991), прафесар (1999).

Жанна Аляксандраўна Рупасава
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1944(1944-06-07) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера фізіялогія раслін[d], аграхімія, біяхімія раслін[d] і экалогія раслін[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1966).

З 1966 года па 1972 год у Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі Сібірскага аддзялення АН СССР (Новасібірск) — аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік. З 1972 года ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1982 г. загадчык лабараторыі хіміі раслін і тэхналогіі расліннай сыравіны[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Ёю прапанаваны новы падыход да вывучэння трансфармацыі лясных экасістэм Беларусі пад уздзеяннем тэхнагенных і рэкрэацыйных нагрузак, які дазволіў раскрыць фізіялагічныя механізмы іх адаптацыі да спецыфічных умоў функцыянавання. Найбольш прыярытэтныя навуковыя распрацоўкі выкананы на раслінах сямейства Бруснічныя. Упершыню ўсталяваная індывідуальная спецыфіка сезонных рытмаў эндагеннай рэгуляцыі працэсаў развіцця і метабалізму журавін крупнаплоднай пры рэалізацыі відавы генетычнай праграмы і выяўлены характар прыстасоўвальных фізіялагічных рэакцый, якія забяспечваюць высокі ўзровень пластычнасці віду пры вар’іраванні мінеральнага фону. Распрацавана і запатэнтавана высокаэфектыўная дыялогавая сістэма аптымізацыі мінеральнага харчавання прамысловай культуры журавін крупнаплоднай. Дадзена комплексная ацэнка адаптацыйнага патэнцыялу дурніцы высакарослай пры інтрадукцыі ва ўмовах Беларусі.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій.

Бібліяграфія правіць

  • Развитие и метаболизм клюквы крупноплодной в Белорусском Полесье. Мн.: Наука и техника, 1989.
  • Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн.: Навука і тэхніка, 1995 (совм. с Е. А. Сидоровичем).
  • Формирование биохимического состава брусники обыкновенной в Беларуси. Мн.: Белорусская наука, 1998.
  • Голубика высокорослая. Оценка адаптационного потенциала при интродукции в условиях Беларуси. Мн.: Белорусская наука, 2007.
  • Сравнительная оценка биохимического состава плодов новых интродуцированных сортов клюквы крупноплодной (Oxycoccus macrocarpus (Ait.) Pers.) в условиях Беларуси // Весці НАН Беларусі. Сер. біял. навук. 2017. № 1. С. 16-24. (в соавт.)

Зноскі

Спасылкі правіць