Жан-Мары Пфаф (нідэрл.: Jean-Marie Pfaff; нар. 4 снежня 1953) — былы бельгійскі футбаліст, брамнік.

Футбол
Жан-Мары Пфаф
Jean-Marie Pfaff at Runa Ralley 2007 cropped.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 4 снежня 1953(1953-12-04)[1][2][3] (67 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Бельгіі Бельгія
Рост 180 см
Вага 78 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1965—1973 Сцяг Бельгіі Беверэн
Клубная кар’ера[* 1]
1973—1982 Сцяг Бельгіі Беверэн 276 (-?)
1982—1988 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен) 156 (-165)
1988—1989 Сцяг Бельгіі Льерс 23 (-?)
1989—1990 Сцяг Турцыі Трабзанспор 22 (-?)
Нацыянальная зборная[* 2]
1972 Сцяг Бельгіі Бельгія (да 19) 6 (0)
1974 Сцяг Бельгіі Бельгія (да 21) 1 (0)
1976—1987 Сцяг Бельгіі Бельгія 64 (0)
Трэнерская кар’ера
1998—1999 Сцяг Бельгіі Астэндэ
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Італія 1980
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Жан-Мары Пфаф на Вікісховішчы

Вялікую частку сваёй кар’еры правёў у бельгійскім «Беверэне» і мюнхенскай «Баварыі». Удзельнік двух чэмпіянатаў свету (1982, 1986) і двух чэмпіянатаў Еўропы (1980, 1984), срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1980 і чацвёрты прызёр чэмпіянату свету 1986. Адзін з найлепшых брамнікаў у сусветнай гісторыі. Першым атрымаў званне найлепшага брамніка свету (у 1987 годзе). У 2004 годзе, у год стагоддзя ФІФА, быў уключаны ў спіс ФІФА 100. Акрамя надзейнай гульні ў браме, праславіўся таксама сваімі дзівацтвамі, гульнёй на публіку падчас матчаў. З 2003 года на бельгійскім тэлебачанні выходзіць праграма «Пфафы», свайго роду рэаліці-шоў з удзелам Жан-Мары, яго жонкі і трох дачок.

  1. Jean-Marie Pfaff // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jean-Marie Pfaff // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jean-Marie Pfaff // FBref.com