Жан-Мішэль Баскія

Жан-Мішэль Баскія (англ.: Jean-Michel Basquiat, 22 снежня 1960, Нью-Ёрк — 12 жніўня 1988, там жа) — амерыканскі мастак. Праславіўся спачатку як графіці-мастак у Нью-Ёрку, а затым, у 1980-х гадах, як вельмі паспяховы неаэкспрэсіяніст(руск.) бел..

Жан-Мішэль Баскія
англ.: Jean-Michel Basquiat
Фатаграфія
Дата нараджэння 22 снежня 1960(1960-12-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1988(1988-08-12)[1][2][…] (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, артывіст, музыказнавец, музычны прадзюсар, кампазітар, рысавальнік, скульптар, graffiti artist, фатограф, акцёр, архітэктурны чарцёжнік, installation artist
Жанр Графіці[4][9] і фігуратывізм[d][4]
Вучоба
Мастацкі кірунак неаэкспрэсіянізм[d][11][4][9] і Прымітывізм[4]
Заступнікі Эндзі Уорхал
Сайт basquiat.com(англ.) 
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Магіла Жана-Мішэля на Грынвудскіх могілках у Нью-Ёрку
«Dripping», 2007. Стрыт-арт(руск.) бел. трафарэт на тэму фатаграфіі Эндзі Уорхала

БіяграфіяПравіць

Баскія нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у Брукліне. Яго маці Матыльда была з Пуэрта-Рыка, а бацька Жэрар нарадзіўся ў Порт-о-Прэнс, сталіцы Гаіці. Дзякуючы гэтаму Жан-Мішэль з дзяцінства вольна гаварыў на французскай, іспанскай і англійскай мовах, чытаў кнігі, у тым ліку паэзію сімвалістаў, міфы і гісторыю. Ужо ў раннім узросце ён праявіў здольнасці да мастацтва, і яго маці пахвочвала гэтыя сынавы імкненні.

Ва ўзросце шасці гадоў стаў малодшым членам Бруклінскага музея. Увесну 2018 года ў музеі была арганізавана выстаўка «One Basquiat», прысвечаная выключна рэкорднаму твору мастака «Без назвы» (1982), які быў набыты на аўкцыёне Sotheby’s японскім калекцыянерам Юсаку Маэзава за 110,5 мільёна долараў — самая дарагая з усіх работ амерыканскага мастака на аўкцыёне.

У 1977 годзе, ва ўзросце 17 гадоў, Баскія і яго сябар Эл Дыяз пачалі маляваць графіці на сценах манхэтэнскіх будынкаў, падпісваючыся SAMO або SAMO shit. Малюнкі складаліся са змястоўных фраз, сэнс якіх складана перакласці, напрыклад, Plush safe he think.. SAMO («Ён думае, што плюш засцерагае [яго]. SAMO») або SAMO as an escape clause («SAMO як умова адмаўлення»). У снежні 1978 года ў Village Voice(руск.) бел. быў апублікаваны артыкул пра гэтыя надпісы. Праект скончыўся эпітафіяй SAMO IS DEAD («SAMO мёртвы»). У канцы сямідзясятых Баскія з таварышамі арганізуе музычны гурт «Gray», які выступае ў розных клубах Манхэтэна.

У чэрвені 1980 года Баскія бярэ ўдзел у «The Times Square Show», калектыўнай выстаўцы мастакоў, якая адкрылася ў закінутым масажным салоне на Сёмай авеню. Піянерская выстаўка таксама прадставіла працы Кіта Харынга, Кікі Сміт(руск.) бел., Джэні Хольцэр(руск.) бел. і Кені Шарфа(англ.) бел.. У 1981 годзе паэт і арт-крытык Рэне Рыкард(англ.) бел. апублікаваў артыкул «The Radiant Child» у часопісе «Artforum(руск.) бел.», які паспрыяў міжнароднай кар’еры Баскія. На працягу некалькіх наступных гадоў Баскія далей выстаўляе свае работы ў Нью-Ёрку. З 1982 Баскія рэгулярна выстаўляецца з Джуліяні Шнабелем(руск.) бел., Дэвідам Сале(руск.) бел., Франчэска Клементэ(руск.) бел. і Энца Кукі(руск.) бел., групай мастакоў, якіх арт-крытыкі, куратары і калекцыянеры неўзабаве назавуць неаэкспрэсіяністамі(руск.) бел..

У 1982 годзе Баскія пазнаёміўся з Эндзі Уорхалам і яны стварылі шмат сумесных работ. Ва ўзросце 22 гадоў у тым жа 1982 годзе, ён стаў самым маладым мастаком, які калі-небудзь выстаўляўся на выстаўцы «documenta(руск.) бел.» ў Каселі, Германія.

Ён сустрэў свайго даўняга сябра і настаўніка Эндзі Уорхала ў 1981 годзе. Швейцарскі дылер Бруна Бішафбергер(англ.) бел. пазней прапанаваў абодвум супрацоўнічаць у серыі карцін, і паміж 1983 і 1985 гадамі пара зрабіла работы, якія наклалі віртуозныя графіці Баскіі на яркія поп-вобразы Уорхала. Яны працавалі разам, уплывалі на творчасць адзін аднаго. Іх адносіны працягваліся да смерці Уорхала ў 1987 годзе.

Апошнія гады і смерцьПравіць

З 1984 года многія сябры Баскія пачынаюць заўважаць яго ўсё больш дзіўныя паводзіны, выкліканыя прыёмам наркотыкаў. Баскія прывык да гераіну ў гады жыцця сярод вулічных мастакоў Нью-Ёрка. Баскія памёр ад выпадковай перадазіроўкі наркотыкаў(руск.) бел. 12 жніўня 1988 года ў сваёй студыі на Грэйт-Джонс-стрыт. Яму было 27 гадоў. У апошнія месяцы неспакойны мастак сцвярджаў, што ўжываў сто пакетаў гераіну за дзень. Куратар і галерыст Джэфры Дэйч(англ.) бел. выступіў з прамовай у час пахавання на Грынвудскіх могілках у Брукліне.

ТворчасцьПравіць

Разам з Джуліяні Шнабелем(руск.) бел., Кені Шарфам(англ.) бел. і Франчэска Клементэ(руск.) бел., Баскія лічыўся адной з вядучых фігур неаэкспрэсіянізму, мастацкага руху, які пацвердзіў першынство чалавечай фігуры ў сучасным мастацтве. У 1996 годзе Шнабель зняў біяграфічны фільм пра бурнае жыццё мастака з Джэфры Райтам(руск.) бел. у галоўных ролях у ролі Баскіі і Дэвідам Боўі ў ролі Уорхала. Творчасць Баскія можна ўмоўна падзяліць на тры перыяды. У ранні перыяд, з 1980 па 1982 год, ён часта адлюстроўвае шкілеты і маспападобныя твары, у чым выяўляецца яго незвычайная цікавасць да смерці. Іншыя найбольш частыя вобразы: аўтамабілі, будынкі, паліцыя, гульні дзяцей на тратуары і графіці, якія прыйшлі з яго вопыту малявання на вуліцах горада. Сярэдні перыяд, з канца 1982 па 1985 год, адзначаны цікавасцю Баскія да яго гаіцянскіх каранёў. Апошні перыяд, з 1986 года да смерці ў 1988 годзе, адзначаны новай манерай і новымі вобразамі.

ФільмыПравіць

Кошт на работыПравіць

Да 2002 года найвышэйшай цаной, выплачанай за работу Баскія, было 3,5 млн долараў.

14 мая 2002 года «Profit I» Баскія была выстаўлена на аўкцыён і прададзеная за 5,5 млн долараў. У маі 2007 года работа Баскія «Без назвы» 1981 года прадалі на аўкцыёне за 14,6 млн долараў.

16 мая 2013 года карціна «Затуманеныя голавы» пайшла з малатка за 48,8 млн долараў на аўкцыёне ў Нью-Ёрку.

18 мая 2017 года безназоўная работа Баскія 1982 года была прададзена за 110,5 млн долараў на аўкцыёне ў Нью-Ёрку.

ЦытатыПравіць

Знакамітай цытатай Жана-Мішэля з’яўляюцца яго крылатыя словы:

Я не думаю пра мастацтва, калі я працую. Я стараюся думаць пра жыццё

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Jean Michel Basquiat
  3. 3,0 3,1 Jean-Michel Basquiat — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Artnet — 1998.
  5. RKDartists
  6. (unspecified title) Праверана 25 лістапада 2019.
  7. https://www.contemporain.com/peinture/artistes/celebres/jean-michel-basquiat.html
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  9. 9,0 9,1 http://www.artnet.com/artists/jean-michel-basquiat/
  10. 10,0 10,1 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  11. Jean-Michel Basquiat Biography

СпасылкіПравіць