Жан-Поль Рапно
Жан-Поль Рапно (фр. Jean-Paul Rappeneau) (нар. 8 красавіка 1932, Осер, Францыя) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
Жан-Поль Рапно | |
---|---|
Jean-Paul Rappeneau | |
![]() Ж.-П. Рапно, старшыня журы кінафестывалю ў Дынары (Dinard), 2009 год | |
Дата нараджэння | 8 красавіка 1932 (91 год) |
Месца нараджэння | Осер, Францыя |
Грамадзянства |
![]() |
Дзеці | Martin Rappeneau[d] і Julien Rappeneau[d] |
Прафесія |
кінарэжысёр сцэнарыст |
Кар’ера | 1955 — па цяперашні час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0710919 |
![]() |
Пачынаў як асістэнт рэжысёра на здымках фільмаў Луі Маля «Зазі ў метро» і «Прыватнае жыццё», да апошняга з якіх быў таксама суаўтарам сцэнарыя.
У 1964 годзе выступіў суаўтарам сцэнарыя і асістэнтам рэжысёра Філіпа дэ Брока на здымках фільма «Чалавек з Рыа» з Жанам-Полем Бельмандо у галоўнай ролі. Яго ж Рапно здыме ў адным з сваіх першых фільмаў - «Паўторны шлюб» (1971).
У 1973 ён зноў супрацоўнічае з дэ Брока і Бельмандо, прыняўшы ўдзел у напісанні сцэнарыя да камедыі «Цудоўны».
У 1990 годзе выходзіць самы паспяховы на сённяшні дзень фільм Раппно - экранізацыя п'есы «Сірано дэ Бержерак» Эдмона Растана, з Жэрарам Дэпардзье і Венсанам Перэсам у галоўных ролях.
У 2003 рэжысёр зноў здымае Дэпардзье ў сваім фільме - на гэты раз у «Bon Voyage".