Жан-Поль Бельмандо
Жан-Поль Бельмандо (фр.: Jean-Paul Belmondo; 9 красавіка 1933, Нёі-сюр-Сен, Францыя — 6 верасня 2021) — французскі акцёр, славу якому прынесла роля амаральнага прыхільніка Гамфры Богарта ў маніфесце французскай «новай хвалі» — фільме «На апошнім дыханні» (1960).
Жан-Поль Бельмандо | |
---|---|
Jean-Paul Belmondo | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1933[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 2021[7][8][9] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Paul Belmondo[d][11] |
Жонка | Élodie Constant[d] і Natty Tardivel[d] |
Дзеці | Paul Belmondo[d], Stella Belmondo[d], Patricia Belmondo[d] і Florence Belmondo[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінапрадзюсар, кінаакцёр, каскадзёр, тэатральны акцёр, акцёр, тэатральны рэжысёр |
Кар’ера | 1957—2008 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000901 |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 9 красавіка 1933 года ў Нёі-сюр-Сен.
Вучыўся на курсах драматычнага мастацтва ў П.Дзюкса і Р.Жырара. Працаваў y парыжскіх тэатрах. 3 1956 года ў кіно. Глыбіня драматычнага даравання і здольнасць да пераўвасаблення найбольш выявіліся ў фільмах «На апошнім дыханні», «Пісьмы паслушніцы», «Чачара», «Жанчына ёсць жанчына» (усе 1960), «Леон Марэн, святар» (1961), «Шалёны П’еро» (1965), «Злодзей» (1967), «Славутыя гісторыі кахання», «Адрынутыя» (паводле В.Гюго) і інш. Пазней пачаў здымацца пераважна ў прыгодніцкіх фільмах і баевіках («Сто тысяч даляраў на сонцы», 1964; «Цудоўны», 1973; «Труп майго ворага», 1976; «Хто ёсць хто», 1979; «Прафесіянал» і «Ас з асаў», 1982; «Слава», 1984; «Вясёлы Вялікдзень», 1985). Выступаў як прадзюсар («Ставіцкі», 1974, выканаў галоўную ролю). Уладальнік кампаніі «Серыта-фільм». Аўтабіяграфія «30 гадоў і 25 фільмаў» (1963).
Памёр 6 верасня 2021 года[12].
Выбраная фільмаграфіяПравіць
- «На апошнім дыханні» (1960),
- «Лісты паслушніцы» (1960),
- «Чачара» (1960),
- «Жанчына ёсць жанчына» (1960),
- «Леон Марэн, святар» (1961),
- «Славутыя гісторыі кахання» (1961),
- «Сто тысяч даляраў на сонцы» (1964),
- «Чалавек з Рыё» (1964),
- «Шалёны П’еро» (1965),
- «Злодзей» (1967),
- «Цудоўны» (1973)
- «Труп майго ворага» (1976),
- «Хто ёсць хто» (1979),
- «Прафесіянал» (1981),
- «Ас з асаў» (1982),
- «Слава» (1984),
- «Вясёлы Вялікдзень» (1985)
- «Адрынутыя» (1995).
УзнагародыПравіць
КінаўзнагародыПравіць
- Кінапрэмія «Сезар» (1989) за фільм «Пястунок лёсу»
Дзяржаўныя ўзнагародыПравіць
- Камандор ордэна Ганаровага легіёна
- Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Зноскі
- ↑ Jean-Paul Belmondo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean-Paul Belmondo // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean-Paul Belmondo // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118508733 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ http://explore.bfi.org.uk/4ce2b9f4b9b90
- ↑ http://www.lipstickalley.com/showthread.php?t=230212&page=109
- ↑ Jean-Paul Belmondo est mort / J. Fenoglio — Paris: Societe Editrice Du Monde, 2021. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ↑ https://www.lefigaro.fr/cinema/jean-paul-belmondo-le-magnifique-est-mort-20210906
- ↑ а б Fichier des personnes décédées Праверана 15 кастрычніка 2021.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 сакавіка 2020.
- ↑ https://www.cnews.fr/culture/2021-09-06/son-pere-paul-sa-carriere-son-heritagequand-jean-paul-belmondo-nous-parlait-de
- ↑ Памёр францускі актор Жан-Поль Бельмандо
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жан-Поль Бельмандо
- Жан-Поль Бельмандо на сайце «Internet Movie Database» (англ.)