Барсаліна (фільм)

«Барсаліна» (фр.: Borsalino) — гангстарскі фільм Жака Дэрэ з удзелам Алена Дэлона і Жана-Поля Бельмандо.

БарсалінаM:
фр.: Borsalino
Жанр крымінальны фільм[d][2], бадзі-муві[d] і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Кінакампанія Adel Productions[d]
Працягласць 125 хв.
Краіна
Мова італьянская мова і французская
Год 20 мая 1970[1]
Наступны фільм Borsalino & Co.[d]
IMDb ID 0065486
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Здымкі праходзілі восенню 1969 года ў Марселі.

Дзеянне фільма адбываецца ў Марселі ў 1930-х гадах. Два хуліганы — Франсуа Капэла і Рок Сіфрэдзі спрабуюць кантраляваць нелегальны бізнэс, у тым ліку прастытуцыю. Пасля кароткай бойкі з-за прастытуткі яны становяцца вернымі сябрамі.

Яны выконваюць некалькі дробных даручэнняў для аднаго з бандыцкіх верхаводаў, але хутка яго забіваюць. Франсуа і Рок пачынаюць працаваць самастойна і бяруць пад свой кантроль усю арганізаваную злачыннасць горада. У фінале Франсуа Капэла збіраецца пакінуць крымінальную дзейнасць і з’ехаць у Італію разам са сваёй каханай, але гіне, расстраляны невядомымі гангстарамі. Сіфрэдзі падхоплівае яго на рукі. Апошняе, што Франсуа паспявае яму сказаць: «Вось бачыш, Рок… Удачы не існуе».

У ролях

правіць
  • Жан-Поль Бельмандо — Франсуа Капэла.
  • Ален Дэлон — Рок Сіфрэдзі
  • Катрын Рувель — Лола
  • Мішэль Буке — месье Рынальдзі
  • Франсуаза Крыстаф — Сымона Эскаргель.
  • Карын Маршан — мадам Рынальдзі
  • Ніколь Кафан — Жынет
  • Жульен Гіёмар — Сымон Боккас
  • Марыё Давід — Марыё
  • Даніэль Івернэль — камісар Фанты
  • Мірэй Дарк — прастытутка
  • Элен Рэмі — Лідзія
  • Жак Лафай — аўстрыйскі баксёр Ханс Петрус

Узнагароды і намінацыі

правіць
  • Намінацыя на прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі: Лепшы замежны фільм — «Францыя, Італія».
  • Намінацыя на прэмію «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю 1970 года.

Зноскі