Жаркава

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Жа́ркава[1] (трансліт.: Žarkava, руск.: Жарково) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Вёска
Жаркава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 5 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Жаркава на карце Беларусі ±
Жаркава (Беларусь)
Жаркава
Жаркава (Мінская вобласць)
Жаркава

Назва, відаць, паходзіць ад ранейшага ўрочышча. Назвы з такой асновай (Жары, Жаркі, Жарцы) абазначаюць месца, ачышчанае ад лесу для земляробства праз выпальванне[2].

Гісторыя

правіць

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

правіць
  • 1926 год — 12 двароў, 62 жыхары
  • 1999 год — 13 жыхароў
  • 2002 год — 8 двароў, 11 жыхароў
  • 2010 год — 9 жыхароў
  • 2019 год — 5 жыхароў[3]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Жарко́ва
  2. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 120
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць